Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Іжэўску абрынуўся жылы дом, ёсьць ахвяры. ФОТА


У Іжэўску абрынуўся пад’езд жылога дзевяціпавярховага дома. Як мінімум тры чалавекі загінулі, чацьвёра пацярпелі, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Ўдмуртыі.

Паводле дадзеных крыніцы агенцтва «Інтэрфакс», сярод загінулых — пажылая жанчына і дзіця. У доме разбураныя 32 кватэры, пад заваламі могуць знаходзіцца людзі, паведамілі ў МНС.

Папярэдняя вэрсія здарэньня — выбух бытавога газу. Мяркуецца, што ў адной з кватэр на верхніх паверхах магло быць няспраўнае абсталяваньне. Вэрсію з выбухам газавага балёна выключылі, паколькі ў доме ўстаноўлена сеткавае газазабесьпячэньне.

Пад’езд абрынуўся цалкам зь першага па дзявяты паверх. Як паведамляюць відавочцы, рог дома «склаўся» пасьля таго, як зь яго некаторы час ішоў густы дым. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Надзея Гладыш, дом, дзе адбыўся выбух, моцна зношаны, паколькі быў пабудаваны амаль 30 гадоў таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG