Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запатрабаваў ад 2 да 8 год турмы ўдзельнікам карупцыйнай схемы з удзелам ІТ-кампаніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У судзе Ленінскага раёну Менску пракурор запатрабаваў пакараць фігурантаў справы аб карупцыі ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва, ІТ-кампаніі «БелАВМ» і Нацыянальным банку турмой на тэрміны ад 2 да 8 год, піша БЕЛТА.

Былому кіраўніку ФСАН Людміле Бачыле пракурор прапанаваў прысудзіць 8 год турмы з канфіскацыяй маёмасьці. Былому кіраўніку «БелАВМ» Дзьмітрыю Роніну — 2 гады пазбаўленьня волі, былому начальніку ўпраўленьня інфарматызацыі ФСАН Віталю Старавойтаву — 3 гады з канфіскацыяй. Іншым фігурантам справы пракурор прапанаваў прызначыць пакараньні ад 2 да 5,5 год пазбаўленьня волі.

Вакульчык расказаў пра справу аб карупцыі з удзелам айцішнікаў і чыноўнікаў

Бачылу затрымалі ў 2016 годзе ў час атрыманьня хабару ад Роніна — 20 тысяч даляраў меліся быць узнагародай за перамогу на аўкцыёне па закупе ў «БелАВМ» абсталяваньня для патрэбаў фонду. Таксама былі выяўленыя іншыя эпізоды хабару на тысячы даляраў, у тым ліку атрыманьне хабару на 9 тысяч даляраў і 6,4 тысячы эўра ад «БелАВМ» былым кіраўніком праўленьня АРІП Алегам Верамейчыкам за яшчэ адзін «дамоўны тэндэр».

Бачыла не прызнала віны. Ронін, Старавойтаў, Верамейчык і іншыя фігуранты прызналі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG