Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка летась зацьвердзіў пераход дзяржаўных беларускіх тэлеканалаў у HD-вяшчаньне да 7 лістапада 2018 году. Белтэлерадыёкампанія перавядзе свае каналы ў HD раней: з 29 на 30 сакавіка.

Пачынаючы ад 30 сакавіка, на «нумарных» каналах сеткі «Беларусь» у HD можна будзе паглядзець навіны, інфармацыйныя перадачы «Панарама» і «Галоўны эфір», спартовыя трансьляцыі ды іншыя праграмы; паступова каналы цалкам пяройдуць на HD-вяшчаньне.

З паведамленьня на сайце «Белтэлерадыёкампаніі» і навінаў у дзяржаўных СМІ незразумела, ці будзе вяшчаньне ў фармаце 16:9, ці захаваецца ў 4:3. Пэўна, гаворка вядзецца ня проста пра фармат HD, а пра больш якасны фармат FullHD 1080i.

Менскі гарадзкі тэлеканал СТВ перайшоў на HD-вяшчаньне 2 кастрычніка 2017 году. Дзяржаўны тэлеканал АНТ па-ранейшаму вядзе вяшчаньне ў звычайнай SD-якасьці, пра пляны на пераход на HD не паведамлялася.

Беларускамоўны тэлеканал «Белсат», які не пускаюць у беларускія кабэльныя сеткі, можна паглядзець у HD у інтэрнэце. Свабода публікуе відэа на Youtube у фармаце FullHD.

Звычайна пад HD-тэлевізіяй маецца на ўвазе карцінка фармату FullHD 1080i з суадносінамі бакоў 16:9. Фармат HD (або 720i) — такая карцінка, што ўтвараецца полем 1366 на 768 каляровых пунктаў (піксэляў). FullHD, адпаведна, 1920 на 1080. Такую карцінку могуць паказваць экраны і зь меншай, і з большай колькасьцю піксэляў (разрозьненьнем экрану). Але тэлевізары з экранамі, разрозьненьнем горшымі за HD, цяпер практычна не прадаюцца. У папулярным беларускім інтэрнэт-каталёгу HD-тэлевізары складаюць толькі чвэрць ад прапанаваных мадэляў, астатнія маюць лепшыя паказьнікі: найчасьцей FullHD (або 1080p) і 4K UHD (або 2160p). Таксама ўжо амаль не прадаюцца ноўтбукі, маніторы, смартфоны і пляншэты з экранамі, «слабейшымі» за HD.

Адсталі на шэсьць гадоў ад Расеі, на пяць ад Украіны, на дзесяць ад Польшчы

Усе суседзі Беларусі, акрамя Ўкраіны, ужо маюць асноўныя дзяржаўныя або найбуйнейшыя грамадзкія тэлеканалы ў HD.

Дзяржаўных тэлеканалаў ва Ўкраіне цяпер няма. Некалі галоўны дзяржаўны канал, цяпер грамадзкі «UA: Перший» па-ранейшаму вяшчае ў фармаце SD 576i, пераход у HD толькі ў плянах. Таксама ў SD —найпапулярнейшыя тэлеканалы «Інтэр» (HD-вяшчаньне было тэставым, спынена), ICTV і «1+1». Але ў HD ад 2013 году вяшчае шэраг папулярных каналаў: «112 Україна», «Громадське ТВ», «Еспресо ТВ» і іншыя.

Расейскі дзяржаўны тэлеканал «Россия» і напаўдзяржаўны «Первый канал» працягваюць вяшчаньне у SD 576i, але маюць асобныя HD-вэрсіі ад 2012 году — «Россия 1 HD» і «Первый канал HD» у фармаце 1080i. У тым жа фармаце ад 2015 году вяшчае «НТВ HD», які належыць холдынгу «Газпром-медиа».

Польскі грамадзкі канал TVP HD вядзе вяшчаньне ад 2008 году. Грамадзкая тэлесетка TVP мае таксама каналы TVP1 HD і TVP2 HD — ад 2011 году вялося тэставае HD-вяшчаньне, ад 2012 году афіцыйна пачалася эра HD. Прыватны Polsat вёў трансьляцыю ў HD ад 2009 году.

Нацыянальны латвійскі канал LTV1 цалкам перайшоў у HD у 2010 годзе, тэставае HD-вяшчаньне вялося ад 2007 году. Грамадзкая літоўская тэлевізія LRT мае канал LRT HD ад 2016 году, першыя HD-перадачы выпускаліся ад 2008 году. Сетка грамадзкіх каналаў Эстоніі ETV перайшла ў HD у 2015 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG