Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнігаўскай вобласьці змагаюцца з «засільлем» беларускіх тэлеканалаў


Улады Чарнігаўшчыны стварылі рабочую групу ў пытаньнях інфармацыйнай бясьпекі, якая будзе абмяжоўваць вяшчаньне на тэрыторыі вобласьці расейскіх і беларускіх тэлеканалаў.

Групу ўзначаліла першая намесьніца Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Юлія Сьвірыдзенка.

7 з 22 раёнаў Чарнігаўскай вобласьці мяжуюць з Гомельскай вобласьцю Беларусі і Бранскай вобласьцю Расейскай Фэдэрацыі. Як адзначаюць у Нацыянальнай радзе Ўкраіны ў пытаньнях тэлевізіі і радыёвяшчаньня, у гэтых раёнах «назіраецца працяглае засільле як расейскіх, так і беларускіх каналаў».

Паводле Нацрады, «асабліва крытычная» сытуацыя ў шасьці памежных раёнах — Карукаўскім, Рэпкінскім, Гараднянскім, Сямёнаўскім, Ноўгарад-Сіверскім ды Сноўскім, у якіх пражываюць каля 200 тысяч грамадзян.

Сябра Нацыянальнай рады Ўкраіны ў пытаньнях тэлевізіі і радыёвяшчаньня Сяргей Касьцінскі паведаміў, што цяпер у першую чаргу маюць быць вызначаныя «белыя плямы» на памежжы і распрацаваныя «дарожныя мапы» для іх запаўненьня ўкраінскім вяшчаньнем. У далейшым будзе створаны плян дзеяньняў, заказ частот і арганізацыя першых конкурсаў на вяшчаньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG