Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Залажыць» замежніка можна будзе трыма спосабамі


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Ад 1 верасьня гатэлі змогуць у тэставым рэжыме апрабаваць паслугу перадачы інфармацыі пра замежных грамадзянаў.

Як сказаў журналістам першы намесьнік начальніка Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Віталь Навумчык, гэта можна будзе зрабіць у тым ліку праз Адзіны партал электронных паслугаў.

Пачынаючы з 1 кастрычніка гатэлі, аграсядзібы, санаторыі, прадпрымальнікі сфэры турызму павінны інфармаваць органы ўнутраных спраў пра засяленьне замежніка. Паводле міліцэйскага чыноўніка, прадугледжаныя тры спосабы.

  • «Першы варыянт — выкарыстаньне Адзінага парталу электронных паслугаў. Для гэтага спатрэбіцца ключ электроннага лічбавага подпісу, які цяпер каштуе 78 рублёў. Паслуга будзе прадстаўлена на партале ў тэставым рэжыме з 1 верасьня».
  • «Другі варыянт — праз аўтаматызаваную інфармацыйную сыстэму „Гатэлі“. Для яе выкарыстаньня неабходна адмысловае абсталяваньне коштам блізу 3 тысяч рублёў».
  • «Трэці варыянт — нарачным. Гэта значыць, адміністрацыя або прадпрымальнік запаўняюць папяровую форму і перадаюць нарачным дакумэнт. Гэта зручна, калі аддзяленьне міліцыі разьмешчана недалёка ад гатэля або сядзібы»

Як паведамлялася раней, ад 1 кастрычніка зьмяняецца тэрмін падачы зьвестак у органы ўнутраных спраў — з ранейшых 24 да 3 гадзін пасьля прадстаўленьня жыльля для пражываньня іншаземцаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG