Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Эўрапейскую народную партыю пусьцяць на мясцовыя выбары як «гасьцей Лябедзькі», але не назіральнікаў


Анатоль Лябедзька, архіўнае фота
Анатоль Лябедзька, архіўнае фота

Старшыня беларускага Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла ў камэнтары БелаПАН, што дэпутаты Эўрапейскай народнай партыі, якіх апазыцыйныя партыі Беларусі хочуць запрасіць назіральнікамі на мясцовыя выбары, не атрымаюць статусу міжнародных назіральнікаў.

Раней старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька казаў, што некалькі дэпутатаў ЭНП, перадусім зь Літвы і Польшчы, могуць узяць удзел у кароткачасовым назіраньні за выбарамі, працаваць супольна з супрацоўнікамі замежных амбасадаў. Лябедзька меркаваў, што беларускія ўлады «будуць мець жаданьне прадэманстраваць на мясцовых выбарах, што яны адкрытыя для назіраньня».

Але Ярмошына растлумачыла, што партыі ня маюць права запрашаць людзей да назіраньня за выбарамі:

«Яны ня будуць назіральнікамі, гэта будуць іхныя асабістыя госьці, статусу яны ніякага мець ня будуць, — сказала Ярмошына пра дэпутатаў ЭНП, запрошаных АГП. — Гэта прыватныя асобы, яны ня маюць права прысутнічаць на выбарчых участках. Гэта асабістыя госьці і прыватныя асобы».

Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць у Беларусі 18 лютага 2018 году. На іх таксама ня будуць запрашаць назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ, але беларускія праваабаронцы ўжо пачалі назіраньне за кампаніяй. Чыноўнікі і дырэктарат складаюць большасьць у абласных і раённых выбарчых камісіях, тэрытарыяльныя выбаркамы ўключылі мінімум апазыцыянэраў. Але Правацэнтрысцкая кааліцыя (у якую ўваходзіць у тым ліку АГП) плянуе 100 пераможных кампаній на 18 111 акругаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG