Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вулічныя баі ў Кіеве. Забітыя і параненыя

абноўлена
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


04:48 22.1.2014

Мы ўжо ўсе ў турме — экс-міністар унутраных справаў Украіны

Юры Луцэнка
Юры Луцэнка

Былы міністар унутраных справаў Юры Луцэнка лічыць, што верагоднасьць мірнага вырашэньня канфлікту, які ўзьнік ва Ўкраіне, складае 5%.

«Я ня ведаю ніводнага грамадзяніна Украіны, які хоча пакласьці жыцьцё за гэтую кіроўную хунту. Я ня ведаю такога. Гэтыя крывасмокаў (прадстаўнікі ўлады) ніколі сваё жыцьцё за свайго галоўнага арганізатара не пакладуць. Няма грамадзянскай вайны, — сказаў Луцэнка. — Таму што ўласна мы ўжо ўсе ў турме. Якая розьніца — у меншай або ў вялікай, на ўсю краіну? Калі, прабачце, за ўдзел у дэманстрацыях даюць 15 гадоў і столькі ж даюць за спробу дзяржаўнага перавароту...»

«Трэба перастаць думаць, што мы будзем казаць сьледчаму, трэба думаць, што мы гаворым народу цяпер, які патрабуе свабоды. Адказ вельмі просты: у Вярхоўнай Радзе павінная засядаць Народная Рада Ўкраіны — 180 апазыцыйных дэпутатаў», — лічыць палітык.

Чытаць цалкам...

04:50 22.1.2014

Кіеў пераўтвараюць у горад гопнікаў — Портнікаў

Віталь Портнікаў
Віталь Портнікаў

«Гопнікі» на вуліцах — гэта ня толькі для Майдану. Гэта для Кіева, піша ВІталь Портнікаў, які сёньня пад пагрозай перасьледу пакінуў Украіну.

Не спрабуйце знайсьці палітычнай лёгікі ў вар’яцкім рашэньні вывесьці на вуліцы начнога горада атрады «гопнікаў» , гатовых за капейкі «дубасіць» першага сустрэчнага. Не вычэрчвайце складаныя схемы, паводле якіх атрады цітушак, як пераможная армія, павінны былі сустрэцца гэтай ноччу на вуліцах, якія вядуць да Майдану і ўзяць у кола лягер пратэсту. Не даказвайце у камэнтарах, што ўсё, што адбываецца — прэлюдыя да ўвядзеньня прэзыдэнтам Віктарам Януковічам надзвычайнага становішча ў краіне.

Ва ўсім гэтым так жа шмат палітыкі, як у сварцы зьняволеных з-за няправільнай «прад’явы». Калі ўлада сапраўды хоча разграміць лягер на Майдане, яна будзе дзейнічаць з дапамогай так званых «праваахоўнікаў» са зброяй — балазе, зараз у яе куды больш законных, выбачаюся за аксюмаран, падставаў, рушыць «Беркут» на плошчу ўкраінскай свабоды. Калі прэзыдэнт сапраўды хоча ўвесьці надзвычайнае становішча — то няўжо кругласутачнае супрацьстаяньне на Грушэўскага не магло б стаць для яго дастатковай падставай?

Чытаць усё цалкам
08:55 22.1.2014

Трэцяя ноч на кіеўскіх барыкадах была больш спакойнай, чым папярэдняя


Ноч на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве ноч прайшла пад гукі імправізаваных бубнаў, пад якія мітынгоўцы прыстасавалі бубны і мэталічныя прадметы.

Інтэнсіўнасьць выкарыстаньня гранат і сьлезацечнага газу з боку міліцыі, пэтард і бутэлек з запальнай сумесьсю з боку мітынгоўцаў была нашмат ніжэй, чым падчас другой ночы супрацьстаяньня каля стадыёна «Дынама».

Паводле інфармацыі карэспандэнта Радыё Свабода, некалькі чалавек з рознымі траўмамі забралі машыны хуткай дапамогі.

Станоўчую ролю міратворцаў выконвае група сьвятароў, якая разьмясьцілася паміж бакамі супрацьстаяньня. Падвяргаць сьвятароў небясьпецы не рызыкуюць ні міліцыянты, ні мітынгоўцы.

Тым не меней мінулай ноччу міліцыя ўжыла вадамёты супраць дэманстрантаў. Паводле міжнародных стандартаў, выкарыстаньне вадамётаў пры мінусавой тэмпэратуры паветра прыраўноўваецца да катаваньняў. Напярэдадні вечарам і ноччу каля стадыёна «Дынама» і на вуліцы Грушэўскага адбываліся асобныя сутычкі дэманстрантаў зь міліцыяй. Удзельнікі пратэстаў кідалі ў міліцэйскія кардоны пэтарды, бутэлькі і камяні, міліцыянты ўжывалі шумавыя гранаты і дымавыя шашкі.
09:10 22.1.2014
Першая сьмерць на кіеўскіх барыкадах
09:11 22.1.2014
Спэцназ застрэліў пратэстоўца ў Кіеве

Другая сьмець на кіеўскіх барыкадах.
09:12 22.1.2014
Беркут пайшоў у наступ. Спэцназаўцы разьбіраюць барыкады.Пачынаецца зачыстка, пратэстоўцы адступаюць, паведамляе espreso.tv

09:14 22.1.2014
«Беркут» валачэ некалькі затрыманых мітынгоўцаў.
09:18 22.1.2014
Камэра espreso.tv зафіксавала, як «Беркут» зьбівае затрыманых. Гучаць выбухі шумавых гранат.
09:23 22.1.2014

Дэманстранты пайшлі контрнаступ


«Людзі былі неарганізаваныя, прыгаломшаныя навіной пра сьмерць аднаго з мітынгоўцаў, стаялі грукамі, і выкарыстоўваючы гэта а 8-й раніцы «Беркут» пайшоў у наступ. Але цяпер адыйшлі і перагрупаваліся, сабраліся з сіламі і натоўп чалавек 500 пайшоў у контрнаступ, пачаў адціскаць «Беркут», паведаміў у жывым эфіры карэспандэнт espreso.tv.

Ён адзначыў, што журналістаў цяпер не абстрэльваюць.
09:34 22.1.2014

«Беркут» адступае


«Беркут» адступае, спэцназ ужо адыйшоў на лінію спаленых аўтобусаў.

Процілеглыя бакі перакідваюцца камянямі, «Беркут» страляе з помпавай зброі, ужывае шумавыя гранаты.
09:35 22.1.2014

Мітынгоўцы адбілі ранейшыя пазыцыі


Людзей стала больш, падыйшлі з Майдана незалежнасьці. Бакі вярнуліся на ранейшыя пазыцыі да пачатку разгону, што зафіксавалі камэры espreso.tv
09:38 22.1.2014
Людзі кідаюць камяні ў спэцназ, разбіраюць брук, міліцыя ў гукаўзмацняльнік заклікае грамадзян спыніць атакі на спэцназ, запіс гучыць бесперапынна.
09:42 22.1.2014

Вельмі шмат параненых


«Беркут» працягвае труціць людзей газам, вельмі шмат параненых, не хапае карэт хуткай дапамогі, тут цяпер знаходзіцца каля тысячы пратэстоўцаў, часткова на Грушэўскую падыйшлі з Майдану незалежнасьці",— паведамляе карэспандэнт espreso.tv з месца падзей.
09:55 22.1.2014
Улада прысылае падмацаваньне

У Кіеў масава звозяць новыя сілы спэцназу і «цітушак», паведамляюць украінскія СМІ.
10:08 22.1.2014
У міліцыі пацьвердзілі сьмерць мітынгоўца

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG