Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вулічныя баі ў Кіеве. Забітыя і параненыя

абноўлена
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


12:45 22.1.2014
У Кіеве загінуў чацьвёрты мітынговец

Імя загінулага пакуль невядома, яму было 20–25 гадоў.

Куля трапіла ў сэрца. Хлопец паступіў у мэдчастку каля 8 гадзіны раніцы ўжо бяз пульсу.
12:40 22.1.2014
ЗША ўводзяць візавыя санкцыі супраць адказных за гвалт у Кіеве

У адказ на дзеяньні супраць пратэстоўцаў на Майдане ў лістападзе і сьнежні мінулага году амбасада ЗША ў Кіеве скасавала візы некалькіх грамадзян Украіны, зьвязаных з ужываньнем сілы.
12:07 22.1.2014
У 10.58 цела другога забітага забралі з мэдычнага пункта Эўрамайдана. Яму куля трапіла ў сэрца, паведаміла espreso.tv. Яго імя не называецца.
12:05 22.1.2014

Барыкаду аднавілі


Перапынак у баявых дзеяньняў мітынгоўцы выкарыстоўваюць для аднаўленьня на вуліцы Грушэўскага барыкадаў, людзі нясуць на іх мэталічныя канструкцыі, аўтамабільныя шыны, мяхі са сьнегам. Натоўп людзей па-ранейшаму стаіць ля кардонаў спэцназу.
11:54 22.1.2014
11:54 22.1.2014
11:53 22.1.2014
11:45 22.1.2014
«Беркут» прарывае барыкады пратэстоўцаў у Кіеве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:19 0:00
11:44 22.1.2014
Фотагалерэя: Баі на вуліцах Кіева
11:26 22.1.2014
Баявыя дзеяньні спыніліся. Сьвятара, які раней стаў паміж пратэстоўцамі і «Беркут», пратэстоўцы адвялі да сябе. Як перадае УНІАН, мітынгоўцы скандуюць: «Забойцы!» і «Банду гэць!»
11:23 22.1.2014
Сіўчык пра падзеі ў Кіеве: Гэта ўжо грамадзянская вайна
11:23 22.1.2014
Лукашэнка лічыць украінскія ўлады мяккацелымі, — Мацкевіч
11:22 22.1.2014
Байцы спэцатрада міліцыі «Беркут» кінулі газавую гранату ў здымачную групу тэлеканала Еspreso.tv, якая вяла прамую трансьляцыю з месца падзей.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Мікола Княжыцкі.

Паводле яго слоў, «беркутаўцы» забралі з сабой, зьбілі і ўтрымліваюць апэратара тэлеканала Дзьмітрыя Двойчанкова.
11:16 22.1.2014
11:13 22.1.2014
11:10 22.1.2014
«Беркут» затрымаў журналіста

Спэцназ арыштаваў журналіста espreso.tv Зьмітра Бойчака, які выконваў свае прафэсійныя абавязкі. Пра гэта паведамілі ў эфіры інтэрнэт-тэлеканала.
11:10 22.1.2014
Трэцяя сьмерць на барыкадах у Кіеве — куля трапіла ў сэрца
11:05 22.1.2014
Дэманстранты падыходзяць ушчыльную да шэрагаў «Беркуту».

Спачатку адзін чалавек, за ім іншыя падцягнуліся.

Каля сотні чалавек стаяць ля шэрагаў. Але ніхто не страляе і не кідае камяні.
10:47 22.1.2014
Маладым мужчынам, якога застрэлілі на вуліцы Грушэўскага, зьяўляецца Сяргей Нігаян



Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG