Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве загінуў чацьвёрты мітынговец


Пра гібель чацьвёртага мітынгоўца распавёў дзяжурны лекар Эўрамайдану Мікола Сівак, перадае espreso.tv.

Імя загінулага пакуль невядома, яму было 20–25 гадоў.

Куля трапіла ў сэрца. Хлопец паступіў у мэдчастку каля 8 гадзіны раніцы ўжо бяз пульсу. Мэдчастка дэманстрантаў разгорнута ў адным з будынкаў на вуліцы Грушэўскага. Міліцыя праводзіла там апазнаньне.

Паводле стану на 10:58 цела ўжо вывезьлі з мэдчасткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG