Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце на «Дзяды». Жывая трансьляцыя

У Менску 5 лістапада праходзіць шэсьце ў Курапаты. Аб 11:30 абвешчаны збор удзельнікаў ля гадзіньнікавага заводу насупраць парку Чалюскінцаў. А 15-й гадзіне ў Курапатах пройдзе мітынг. Маршрут санкцыянаваны ўладамі.


Шэсьце на «Дзяды»
15:54 5.11.2017

Прамаўляе намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі

Юрась Беленькі (у цэнтры)
Юрась Беленькі (у цэнтры)

У прамове Юрась Беленькі расказаў пра гісторыю рэпрэсіяў, эканамічную і палітычную залежнасьць Беларусі ад Расеі, а таксама згадаў выпадкі дзедаўшчыны ў войску.

«Масква хацела б, каб тут не было ні моцнай эканомікі, ні нацыянальнай ідэі, ні нацыянальнай культуры, ні нацыянальнай мовы, ні нацыянальных узброеных сілаў, якія маглі бы даць адпор гэтай ардзе, — казаў Беленькі. — Таму, маладыя людзі: я ня знаю, якім чынам, але ўмейце трымаць зброю, вучыцеся. А мы ўсе мусім зрабіць так, каб калі, ня дай бог, яшчэ здарыцца такі выпадак, гэтым так званым афіцэрам і ўсім астатнім не было месца на нашай зямлі».

15:44 5.11.2017

15:37 5.11.2017

На мітынгу зачыталі зварот ад лідэра КХП БНФ Зянона Пазьняка

Зянон Пазьняк, архіўнае фота
Зянон Пазьняк, архіўнае фота

Зянон Пазьняк, якога называюць «адкрывальнікам Курапатаў», называе ў звароце ўрочышча «самым вялікім на сьвеце магільнікам савецкага генацыду». У звароце Пазьняк нагадвае гісторыю Курапатаў і сталінскіх рэпрэсіяў, «плянавыя» і пазасудовыя расстрэлы. Паводле Пазьняка, з усіх дасьледаваньняў вядомы толькі адзін выпадак, калі перад расстрэлам абвінавачаны спрабаваў уцячы.

«Каб не Другая ўсясьветная вайна, Масква магла бы расстраляць усю беларускую нацыю», – сьцьвярджае Пазьняк. З 1921 па 1941 год у Беларусі зьнікла каля 2 млн чалавек, а менавіта ў Курапатах расстраляныя 200-250 тысяч чалавек, піша ён.

Курапаты гэта месца, якое яднае нацыю, сьцьвярджае Пазьняк, бо «кожны ўсьведамляе, што там, пад соснамі, ляжыць расстраляны народ — толькі за тое, што быў народам», а «калі ня стане памяці, усё можа вярнуцца і ўсё можа паўтарыцца».

15:11 5.11.2017

Удзельнікі шэсьця дайшлі да Курапатаў

Мітынг, верагодна, пачнецца са спазьненьнем — калёна дайшла да ўрочышча толькі каля 15:10. Па дарозе на некаторых скрыжаваньнях міліцыя перакрывала дарогі для машынаў, каб калёна прайшла хутчэй, але на некаторых калёна «разьбівалася» сьветлафорамі.

Загрузіць яшчэ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG