Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку КХП БНФ затрымалі за дазволеныя «Дзяды»


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Акцыя КХП-БНФ на Дзяды

На станцыі мэтро «Магілёўская» супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алу Гуцаву.

Яна раздавала ўлёткі-запрашэньні на «Дзяды» — штогадовае шэсьце ў Курапаты, якое традыцыйна ладзіць КХП БНФ. Партыя атрымала дазвол ад Менгарвыканкаму і, адпаведна дзейнаму заканадаўству, ад гэтага моманту атрымала права распаўсюджваць адпаведную інфармацыю.

Ала Гуцава прад’явіла копію дазволу, аднак супрацоўнікі міліцыі ўсё роўна склалі на яе пратакол паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу аб парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Акрамя таго, яны адабралі ў актывісткі 500 нераздадзеных запрашэньняў.

Сакратар КХП БНФ Алесь Чахольскі гэтак пракамэнтаваў інцыдэнт:

«Вось гэта і ёсьць тая „жэстачайшая лібэралізацыя“, пра якую казаў міністар унатраных спраў Шуневіч. Але такія дзеяньні сьведчаць, што супрацоўнікі міліцыі альбо ня маюць уяўленьнеў пра закон, альбо сьвядома яго парушаюць. Гэта таксама і закід заходнім палітыкам, якія зараз распачынаюць актыўна супрацоўнічаць з уладамі Беларусі», — падсумаваў апазыцыйны актывіст.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG