Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пашырылі беспалётную зону для бесьпілётнікаў і папяровых самалёцікаў. Мапа


Пастанова Міністэрства абароны Беларусі (PDF) пашырыла сьпіс зонаў, забароненых для палётаў авіямадэляў, з 16 да 80.

Цяпер палёты дронам забароненыя ня толькі над вайсковымі часткамі, цэнтрам Менску, БелАЭС, рэзыдэнцыямі Аляксандра Лукашэнкі і Астрашыцкім гарадком, але і над усёй дзяржаўнай мяжой (акрамя мяжы з Расеяй), Воршай, Горадняй, Лунінцам, Мачулішчамі, Полацкам і іншымі гарадамі і часткамі гарадоў, над праспэктамі Незалежнасьці і Пераможцаў у Менску, над менскімі раёнамі Курасоўшчына і Сьцяпянка.

Інтэрактыўная мапа беспалётных зонаў >>

У пастанове забараняюць палёты «авіямадэляў» — згодна з ранейшым указам Лукашэнкі, авіямадэльлю лічыцца «лётны апарат без чалавека на борце, кіраваньне палётам якога магчымае толькі пры ўмове візуальнага кантакту зь ім, а таксама некіраваны лятальны апарат». Пад такое азначэньне зь невядомай прычыны не падпадаюць бесьпілётнікі, якімі можна кіраваць безь візуальнага кантакту, затое могуць падпасьці любыя лятучыя рэчы — хоць папяровыя самалёцікі.

Два тыдні таму ў Беларусі фактычна легалізавалі бесьпілётнікі для фізычных асобаў — быў зацьверджаны парадак рэгістрацыі дронаў і абавязковы ўдзел уладальнікаў дронаў у «Беларускай фэдэрацыі бесьпілётнай авіяцыі».

Не вышэй за 100 мэтраў і з прозьвішчам. Урад зацьвердзіў правілы для дронаў

XS
SM
MD
LG