Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча правядзе маштабныя вайсковыя вучэньні адразу пасьля «Захаду-2017»


На вучэньнях Dragon-15, архіўнае фота

З 25 па 29 верасьня ў Польшчы пройдуць чарговыя буйныя вайсковыя вучэньні Dragon-17 з удзелам 17 тысяч вайскоўцаў і 3500 адзінак тэхнікі. У вучэньнях возьмуць удзел вайскоўцы і адмыслоўцы 11 іншых краін, сярод якіх ЗША, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Італія, краіны Балтыі, Грузія і Ўкраіна.

Міністэрства абароны Польшчы кажа, што вучэньні носяць абарончы характар, а іх мэта — палепшыць супрацу арміі зь нядаўна сфармаванымі Войскамі тэрытарыяльнай абароны. У вучэньнях таксама возьме ўдзел амэрыканская бранятанкавая брыгада, нядаўна разьмешчаная ў Польшчы ў межах умацаваньня ўсходняй мяжы NATO.

Паводле сцэнару вучэньняў, адна з суседніх краінаў патрабуе доступу да энэргетычных рэсурсаў Польшчы, дэстабілізуе сытуацыю, спрабуе дэзарганізаваць дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне, а то і захапіць спрэчную тэрыторыю. Пагрозы будуць як звычайныя для вайскоўцаў, так і «гібрыдныя». Будзе задзейнічаная, сярод іншага, паветраная і марская тэхніка. Вучэньні абяцаюць зрабіць празрыстымі, даць да іх доступ СМІ.

Партал Wirtualna Polska называе вучэньні «найвялікшымі манэўрамі польскага войска».

XS
SM
MD
LG