Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта Малдовы Дадона абвінавацілі ў парушэньні Канстытуцыі. Можа быць імпічмэнт


Канстытуцыйны суд Малдовы

Канстытуцыйны суд Малдовы 17 кастрычніка пазбавіў прэзыдэнта краіны Ігара Дадона права блякаваць прызначэньні чыноўнікаў кіроўнай бальшынёй парлямэнту і прызнаў, што Дадон «парушыў Канстытуцыю і клятву прэзыдэнта». Такі вырак можа справакаваць імпічмэнт.

Дадон раней адмовіўся падпісаць прызначэньне на пасаду міністра абароны Эўджэна Стурзу, кандыдатуру якога вылучыла кіроўная Дэмакратычная партыя і якога прэзыдэнт называў «выпадковым чалавекам» у палітыцы.

Але пасьля рашэньня Канстытуцыйнага суду аб тым, што кадравыя перастаноўкі — гэта «справа ўраду», а подпіс прэзыдэнта — гэта «толькі фармальнасьць», замест Дадона подпіс можа паставіць прэм’ер-міністар ці сьпікер парлямэнту.

За прэзыдэнтам застаецца права адзін раз адхіліць кандыдатуру. Але Дадон адхіляў кандыдатуру Стурзы ўжо двойчы, у чым Канстытуцыйны суд пабачыў «адмову выконваць свае канстытуцыйныя абавязкі» і «інстытуцыйнае блякаваньне». Таксама Канстытуцыйны суд пачуў у выказваньнях Дадона «ціск на прадстаўнікоў суду» і «спробу запалохваньня».

XS
SM
MD
LG