Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова патрабуе вывесьці расейскія войскі з Прыднястроўя, Масква пратэстуе


Тыраспаль, Прыднястроўе

Міністэрства замежных справаў Расеі выклікала пасла Малдовы ў Маскве Андрэя Негуцу. Нагодай для сустрэчы стала ініцыятыва Кішынёва вывесьці расейскія войскі з тэрыторыі Прыднястроўя.

У паведамленьні на сайце МЗС гаворыцца, што вывад войскаў зробіць нэгатыўны ўплыў на расейска-малдаўскае супрацоўніцтва і ўрэгуляваньне сытуацыі ў Прыднястроўі.

Раней Малдова папрасіла ўключыць пытаньне аб вывадзе расейскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя ў парадак Генэральнай асамблеі ААН. Дыпляматы Малдовы лічаць, што прысутнасьць расейскіх войскаў у рэгіёне стварае пагрозу для міру і бясьпекі. Расея прапанову Малдовы адкінула.

У ліпені парлямэнт Малдовы прыняў заяву аб вывадзе расейскіх войскаў з тэрыторыі Прыднястроўя. Па-прарасейску настроены прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон назваў заяву дэпутатаў правакацыяй.

Прыднястроўе, дзе пражывае пераважна расейскамоўнае насельніцтва, абвясьціла незалежнасьць ад Малдовы ў 1990 годзе. Міжнародная супольнасьць лічыць так званую рэспубліку часткай Малдовы. Расея тлумачыць прысутнасьць войскаў у Прыднястроўі «міратворчай апэрацыяй».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG