Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кобрыне пачнуць вырабляць цацкі брэндаў Disney і Marvel


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ці будуць гэта «марвэлаўскі» Капітан Амэрыка або «дыснэеўскі» Дарт Вэйдэр, не ўдакладняецца: фабрыка хоча «захаваць інтрыгу».

Кобрынская фабрыка цацак «Палесьсе» ў 2018 годзе будзе вырабляць «шырокую лінейку прадукцыі ў розных групах цацак» брэндаў Disney i Marvel, паведаміў парталу KobrinCity начальнік аддзелу маркетынгу фабрыкі Андрэй Марчук.

Фабрыка ўжо больш за сем год вырабляе канструктары і наборы для пясочніцаў пад расейскім брэндам «Сьмяшарыкі», таксама засвоіла выпуск цацак пад амэрыканскім брэндам «Смуфрыкі» і нідэрляндзкім «Мафі», робіць машынкі швэдзкай Volvo і арабзкай Mammut, летась пачала рабіць цацкі па расейскім мультфільме «Три кота».

«Палесьсе» нядаўна выйшла на польскі рынак — і цацачны самазвал фабрыкі атрымаў прыз на польскім конкурсе «Цацка году-2017» як найлепшая цацка для пясочніцы. Цацкі фабрыкі прадаюцца ў шасьці дзясятках краінаў сьвету, у тым ліку ў ЗША, Аўстраліі, Японіі, Паўднёвай Амэрыцы і Афрыцы.

Асаблівых праблемаў канкурэнцыі з Кітаем фабрыка ня мае: з Кітая нявыгадна вазіць вялікія цацкі, а такіх у асартымэнце «Палесься» якраз шмат. Але праблема ёсьць са збытам на расейскім рынку, дзе ўжо цягам чатырох год зьмяншаецца пакупніцкая здольнасьць — некалі ў Расею ішло амаль тры чвэрці цацак фабрыкі.

На фабрыцы працуюць 3000 чалавек, яны штогод зьбіраюць 80 тысяч цацак. Працу фабрыкі хваліў у тым ліку прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў. Летась фабрыка атрымала 10 млн эўра ад Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.

Чытайце таксама: «Вежливые люди» акупуюць Беларусь. Пакуль цацачныя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG