Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перакройваньне бізнэсу»: гаспадар «Мілавіцы» купіў вытворцу чыпсаў «Онега»


Прадукцыя кампаніі «Мілавіца»
Прадукцыя кампаніі «Мілавіца»

Структуры старшыні назіральнай рады Silvano Fashion Group (адзін з буйных актываў якой — менская фабрыка «Мілавіца») Томаса Тоола атрымалі кантрольную долю ў групе кампаній «Онега», паведамляе TUT.BY са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле адной з іх, у заснавальніка «Онеги» Сяргея Мета паўсталі фінансавыя праблемы «пасьля запуску новага заводу ў Калодзішчах». У магутнасьці па вытворчасьці чыпсаў і снэкаў было інвэставана больш за 15 мільёнаў даляраў.

Паведамляецца, што сума ўгоды «была чыста сымбалічная», галоўнае для Мета было знайсьці інвэстара, каб разьлічыцца з банкам.

Па словах Метавага знаёмага, заснавальнік «Онеги» пакуль незадаволены прыходам новага інвэстара:

«Сяргей спадзяваўся, што кампанія будзе праінвэставаная, аднак Томас заняўся перафарматаваньнем бізнэсу, звальненьнем пэрсаналу і гэтак далей», — кажа інфармаваны суразмоўца.

Пастаўшчыкі «Онеги» пацьвердзілі, што з прыходам новага інвэстара пачалося «перакройваньне бізнэсу», аднак разьлікі з контрагентамі не аднавіліся.

«Онега» і «Мілавіца» пакуль ніяк не пракамэнтавалі інфармацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG