Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідэолягі дазволілі канцэрт Brutto ў Гомелі, упершыню ў Беларусі


Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок

Гурт Сяргея Міхалка Brutto анансаваў канцэрт у гомельскім лядовым палацы 29 кастрычніка.

Гэта стане першым канцэртам калектыву ў Беларусі і першым з 2010 году афіцыйным выступам у Беларусі Міхалка. Гомельскі лядовы палац можа ўмясьціць 4900 слухачоў. Час пачатку выступу і цэны на квіткі пакуль не паведамляюцца. Канцэрт ладзіць беларуская агенцыя AllStars.

Сяргей Міхалок зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер ён з жонкай і сынам жыве ва Ўкраіне, там жа найчасьцей дае канцэрты з гуртам Brutto і праектам «Ляпіс-98» . Хоць тэксты Brutto раней прайшлі ідэалягічную праверку Менгарвыканкаму, у Беларусі яму выступіць не давалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG