Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ падказала Адміністрацыі Лукашэнкі, як адсьвяткаваць 100 год БНР


Дзень Волі ў 2017 годзе ў Менску

Партыя БНФ перадала ў Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі (на імя кіраўніцы адміністрацыі Натальлі Качанавай) прапановы па сьвяткаваньні 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, перадае БелаПАН.

Раней прапановы былі перададзеныя ў Савет міністраў. Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў таксама перадаваў прапановы намесьніку міністра замежных справаў, але МЗС заявіў, што сьвяткаваць 100 год БНР ня будзе – Кастусёў цяпер спадзяецца сустрэцца асабіста зь міністрам Уладзімерам Макеем.

БНФ заклікае ўлады афіцыйна адзначыць 100-я ўгодкі БНР – правесьці мерапрыемствы, што дазваляюць «належным чынам» ушанаваць юбілей беларускай дзяржаўнасьці. У прыватнасьці, выказаная прапанова аб стварэньні міжведамаснага аргкамітэту па сьвяткаваньні юбілею з удзелам міністэрстваў, грамадзкіх аб'яднаньняў, творчых саюзаў.

Звычайна ўгодкі БНР адзначаюцца як Дзень Волі на недзяржаўным узроўні 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР (сама рэспубліка была абвешчаная 9 сакавіка 1918 году). На Дзень Волі ад 1989 году ладзяцца масавыя вулічныя акцыі, але часта яны жорстка разганяюцца ўладамі – так, у 2017 годзе на Дзень Волі і на наступны дзень у Менску былі затрыманыя і зьбітыя сотні людзей, больш за 100 чалавек пакараныя штрафамі і арыштамі.

Разам з тым у сьнежні пачалася грамадзянская кампанія за адзначэньне 100-годзьдзя БНР як «сьвята, а ня боек». Адзначэньне юбілею ініцыятары кампаніі бачаць як шматфарматнае сьвяткаваньне: ад інтэрнэт-флэшмобаў да кірмашоў, фэстываляў, вечарынаў.

Дні Волі і няволі: фоты Менску ў 90-х і сёньня

Сілавікі пра зьбіцьцё і затрыманьні на Дзень Волі: «Ніводзін міліцыянт дубінку не дастаў»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:07 0:00

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG