Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: У цэрквах Беларусі маюць служыць беларусы


Сустрэча Лукашэнкі з Сынодам Беларускай праваслаўнай царквы. У цэнтры ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт, Аляксандар Лукашэнка і Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал

На сустрэчы з Сынодам беларускай праваслаўнай царквы 22 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «іншыя канфэсіі мусяць узяць прыклад з БПЦ і рыхтаваць сьвятароў з грамадзян Беларусі», перадае прэс-служба Лукашэнкі.

«Тут мусяць служыць беларусы, няхай замежнікі і бязьмежна адданыя нашаму народу і дзяржаве, — казаў Лукашэнка ў прысутнасьці мітрапаліта Паўла. — Зь першых дзён свайго прэзыдэнцтва я праводжу гэтую лінію, перш за ўсё ў дачыненьні да каталікоў. І зрухі ашаламляльныя: вельмі шмат прыйшло сьвятароў-беларусаў у каталіцкую царкву».

На сустрэчы ня згадвалася, што Беларускай праваслаўнай царквой кіруе расеец — Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, япіскап Расейскай праваслаўнай царквы і пастаянны сябра Сьвятога сыноду РПЦ. Вядомыя беларусы асудзілі яго прызначэньне мітрапалітам у 2014 годзе. Народжаны ў Казахстане, грамадзянін Расеі абяцаў атрымаць беларускі пашпарт і вывучыць беларускую мову, але ці зрабіў ён гэта, на сёньня невядома.

Лукашэнка на сустрэчы з Сынодам таксама адзначыў, што разьлічвае на большую ўцягнутасьць царквы ў сацыяльны працэс, дзейнасьць праваслаўнай царквы па ўмацаваньні міжканфэсійнай згоды (выказваньне мітрапаліта Паўла пра сваю нязгоду з тымі, хто лічыць унію нацыянальнай рэлігіяй беларусаў, ня згадвалася).

Значным дасягненьнем БПЦ ён назваў выхаваньне падрастаючага пакаленьня і прыцягненьне яго да ўдзелу ў розных сацыяльных праектах (накіраваньне беларускіх дзяцей ад клюбаў пры праваслаўных храмах да расейскіх нэанацыстаў ня згадвалася).

Глядзець камэнтары (4)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG