Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя беларусы асудзілі прызначэньне мітрапаліта Паўла


Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал, патрыяршы экзарх усяе Беларусі

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал, патрыяршы экзарх усяе Беларусі

У звароце да нацыі больш за 40 прадстаўнікоў беларускай грамадзкасьці выказаліся супраць прызначэньня расейскага мітрапаліта Паўла кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы.

Паводле аўтараў звароту, Масква цалкам праігнаравала інтарэсы народа, БПЦ і нават кіраўніцтва Беларусі, якія хацелі мець свайго мітрапаліта зь беларускага кліру.

Аўтары звароту зьвязваюць прызначэньне мітрапаліта Паўла з расейскім крэдытам.

«Экзарх Павал не зьяўляецца грамадзянінам Беларусі і не валодае нацыянальнай мовай, што груба парушае беларускае заканадаўства. Але чаго ня зробіш дзеля ўратаваньня ўлады.

Цяпер мы мо й пазьбегнем дэфолту, але за кошт духоўнага рабства, дэнацыяналізацыі Беларусі, страты нашага сувэрэнітэту і нацыянальнай адметнасьці – мовы, культуры, сапраўднай гісторыі і сваёй царкоўнай архітэктуры», – гаворыцца ў звароце.

Сярод тых, хто падпісаў зварот, мастакі Генадзь Драздоў, Аляксей Марачкін і Алесь Цыркуноў, гісторык Ігар Кузьняцоў і мовазнаўца Лявон Баршчэўскі.

Сынод РПЦ 25 сьнежня 2013 году прызначыў мітрапалітам Менскім і Слуцкім мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG