Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія футбалісты аказаліся слабейшымі за Люксэмбург, затое ў прыгожай форме


Зборная Беларусі гуляе з Францыяй 10 кастрычніка ў адборачным этапе Чэмпіянату сьвету па футболе, Ігар Стасевіч (зьлева) змагаецца за мяч з Рафаэлем Варанам

У адборачным турніры Чэмпіянату сьвету па футболе Беларусь заняла апошняе месца з групе. 10 кастрычніка прайшла апошняя гульня адборачнага этапу, Беларусь прайграла Францыі 1:2.

Зборная Беларусі прайграла французам не разгромна — як пішуць спартовыя СМІ, дала бой у другім тайме і пакідала надзею на нічыю. Нацыянальнай фэдэрацыі футболу за такую гульню ня сорамна.

За ўсю гульню і Францыя, і Беларусь нанесьлі па 7 удараў міма варотаў, але Францыя яшчэ шэсьць разоў ударыла ў вароты (два зь іх - вынікова), Беларусь — яшчэ тры (адзін вынікова). Французы адкрылі лік на 27-й хвіліне сіламі Антуана Грызмана, праз шэсьць хвілін беларус Станіслаў Драгун аддаў пас на праціўніка пад сваімі ж варотамі, мяч у беларускія вароты накіраваў Аліўе Жыру. Але на 44-й хвіліне францускія вароты паразіў Антон Сарока. Далей, як ні стараліся беларусы, лік не зьмяніўся.

Нават Фарэры гулялі лепей

У выніку за 10 гульняў Беларусь набрала 5 балаў у сваёй групе. Аднойчы ў зборнай атрымалася перамагчы Баўгарыю 2:1, двойчы — здабыць нічыю: 1:1 зь Люксэмбургам і 0:0 з Францыяй. Астатнія гульні зборная Беларусі прайграла.

Люксэмбург набраў 6 балаў, Баўгарыя — 13, Нідэрлянды — 19, Швэцыя — 19 (мае шанец прайсьці ў фінальную частку праз стыкавыя гульні зь іншымі ўладальнікамі другога месца ў групах), Францыя — 23 балы (выходзіць у фінальную частку зь першага месца).

Разам з тым у іншай групе зноў зрабіла сэнсацыю Ісьляндыя: летась яна дайшла да чвэрцьфіналу чэмпіянату Эўропы, сёлета выйшла ў фінальную частку чэмпіянату сьвету зь першага месца, абагнаўшы фаварытаў групы, Харватыю і Ўкраіну. Больш балаў за Беларусь набралі ў іншых групах Армэнія (7), Ізраіль (12), Латвія (7), Літва (6), Македонія (11), Фарэры (9) і Эстонія (11), якія маюць ніжэйшыя за беларускую зборную пазыцыі ў зводным рэйтынгу.

«Бел-чырвона-белыя крылы»

Перад стартам адборачнага этапу Беларуская фэдэрацыя футболу прадставіла новую форму зборнай: хатнюю белую з чырвонай палоскай-арнамэнтам і гасьцявую чорную зь белай палоскай-арнамэнтам. Камбінацыя белага з чырвоным для зборнай ня новая, але гарызантальная чырвоная палоска на белым фоне зьявілася на форме ўпершыню. Таксама зборная атрымала ад фанатаў мянушку «Белыя крылы» — адсылка да кнігі Ўладзімера Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».

Першая гульня ў новай форме надавала аптымізму: тады зборная Беларусі дома здабыла нічыю з Францыяй 0:0 і, што бывае нячаста, атрымала гарачую падтрымку трыбунаў. Фанаты сьпявалі песьні «Ляпісаў», Brutto і N.R.M., крычалі «Жыве Беларусь». Галоўны трэнэр зборнай быў ня супраць і выказаў падзяку заўзятарам.

Але потым у зборнай нешта пайшло ня так.

Тры тыдні таму ў інтэрвію Свабодзе заслужаны трэнэр Беларусі Мікалай Блашко абураўся, што сёньня фактычна няма гульцоў, каб укамплектаваць годны склад галоўнай каманды краіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG