Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Няёмка перад Караткевічам», — футбольны агент пра ганебны «пралёт» «Белых крылаў» над Люксэмбургам 


Прэзэнтацыя "Белых крылаў" -- новай формы зборнай Беларусі па футболе, 2016 год
Прэзэнтацыя "Белых крылаў" -- новай формы зборнай Беларусі па футболе, 2016 год

Вядомы футбольны агент Валеры Ісаеў адрэагаваў на паразу нацыянальнай зборнай Беларусі ў выязным матчы з камандай Люксэмбургу ў рамках кваліфікацыйнага адбору да Чэмпіянату сьвету-2018.

Позна ўвечары 31 жніўня брэндаваныя «Белыя крылы» саступілі зь лікам 0:1 камандзе, якую яшчэ нядаўна адносілі да эўрапейскіх «футбольных карлікаў».

Мала таго, 10 гульцоў асноўнага складу Люксэмбургу не выступалі з прычыны траўмаў і дыскваліфікацыі. Фактычна перамога над беларусамі здабыта рэзэрвам запасных.

На перакананьне Валерыя Ісаева, беларускія зборнікі загуляюць тады, калі краіна для іх пачне нешта значыць.

«А для мяне нічога са знакам „экстра“ не адбылося, — напісаў у Facebook адмысловец. — Гуляць годна пачнём тады, калі зробім TESLA). Мы чамусьці кажам, што амэрыканцы малайцы, зрабілі такі аўтамабіль. А што гэтаму папярэднічала, акуратна „запіваем“. TESLA — гэта ўсё са словамі „вольны“, „свабодны“: рынак, суд, выбары і шмат усяго.

Як жывём, так і гуляем! Ня ўсьмешлівыя, прыгнечаныя на полі і за яго межамі.

Я да чаго ўсё гэта. Як жывём, так і гуляем! Ня ўсьмешлівыя, прыгнечаныя на полі і за яго межамі. Замкнутыя і нежыцьцярадасныя трэнэры. Фэдэрацыя ўсё такая ж несвабодная і вечна апраўдваецца. І сумна тое, што 12-13-14-гадовыя пацаны такія самыя, праз 10 гадоў будуць такія ж „пазытыўныя“. Яны ў гэтым узросьце не адчуваюць радасьці ад выкліку ў зборную. Дый у зборную ў нас клічуць па змаўчаньні, выклікам на клюб ці званком адміністратара».

Футбольны агент Валеры Ісаеў
Футбольны агент Валеры Ісаеў

Валеры Ісаеў жыве і працуе ў Віцебску, які памерам і колькасьцю насельніцтва параўнальны з усім Люксэмбургам. Яшчэ нядаўна каманду гэтай краіны разглядалі выключна ў якасьці пастаўшчыка ачкоў, але цяпер час памяняць рыторыку і казаць пра грознага суперніка — летась у хатнім матчы беларусы ледзь вырвалі нічыю. Цяпер вось параза.

«Гульцы індывідуальна мацнейшыя за нашых, ва ўсялякім выпадку ў гэтым матчы, — працягвае Валеры Ісаеў. — Большасьць лёгка абыгрывае адзін у адзін, гэта адразу стварае вастрыню. Ня трэба зь Люксэмбургам выкладвацца, ляцець, быць злым, мець цьвёрды характар. Зь Люксэмбургам трэба гуляць у футбол — абгульваць, рабіць дакладную перадачу, выйграваць адзінаборства. Так і не зразумеў, навошта каму быў патрэбны абавязкова „хуткі гол“? Мяне б задаволіў гол і на 30-й, і на 70-й хвіліне. Супернік даваў гуляць і атакаваць два таймы».

Аналізуе футбольны агент і тое, хто вінаваты ў ганебным выніку і што рабіць у агляднай будучыні.

Зборнай патрэбны мэнэджар — такі, як гендырэктар „Крумкачоў“ Шунто

«Зборная гуляе ў той жа футбол, што гуляла Жодзіна Крывушэнкі (галоўны трэнэр зборнай. — РС). Ні лепш, ні горш. Дасьведчаны, граматны трэнэр, не рэвалюцыянэр. Калі казаць пра тое, што патрэбна сёньня, то прыблізна такі, як Дулуб (экс-настаўнік менскіх „Крумкачоў“ і львоўскіх „Карпатаў“. — РС). Калі гульцы чэмпіянату Беларусі, то павінен гуляць Іваноў, які будзе рабіць дакладныя перадачы і пры гэтым наперад. Бо хтосьці павінен абвастраць! Зборнай патрэбны мэнэджар — такі, як Шунто (гендырэктар „Крумкачоў“. — РС). Люксэмбург як „Крумкачы“ — другі склад, а гуляюць ня горш.

Я адразу казаў: гісторыя „Крумкачоў“ значна больш сымптаматычная і рэальная за гісторыю „Белых крылаў“ — дарэчы, вельмі няёмка цяпер перад Уладзімерам Караткевічам...»

Беларусь-Люксэмбург, матч на "Барысаў-Арэне", кастрычнік 2016 году
Беларусь-Люксэмбург, матч на "Барысаў-Арэне", кастрычнік 2016 году

Пры канцы «разбору палётаў» Валеры Ісаеў дае некалькі парадаў, што трэба рабіць у футбольнай гаспадарцы ўжо заўтра, каб яшчэ паспрабаваць уратаваць імідж "спартовай дзяржавы":

 Футбол у сярэдніх школах для ЎСІХ

 Зьмена падыходаў пры наборы хлопчыкаў — перавага не магутным, а тэхнічным.

 Трэніровачны працэс ня ў тактыку, а ў тэхніку

 Якасныя натуральныя палі ў кожнай ВЁСЦЫ, штучныя палі ў кожным ДВАРЫ. Усё — БЯСПЛАТНА.

«Гэта для пачатку», — падсумоўвае беларускі футбольны агент Валеры Ісаеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG