Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніна Багінская выйшла з адзіночным пікетам да КДБ. Відэа затрыманьня


Ніна Багінская выйшла на адзіночны пікет да КДБ у Менску з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў. Кадры зь відэа Антона Матолькі

70-гадовая актывістка Ніна Багінская выйшла да менскага будынку КДБ з плякатам «Свабоду палітвязьням» і пералікам часткі затрыманых у сакавіку. Міліцыянты запісалі яе асабістыя зьвесткі, але не затрымлівалі яе. Празь некалькі хвілінаў, каля 14.55 яе забралі ў сіні мікрааўтобус з нумарамі 9428 ІК-7, зьвезьлі ў, як сказалі міліцыянты, у Цэнтральны РУУС.

Пікет і затрыманьне фільмаваў журналіст Антон Матолька. Міліцыянты зьнялі яго на відэа, але ня сталі затрымліваць.

Багінская — сталая ўдзельніца вулічных акцыяў, пікетаў, мітынгаў. Яна заўсёды прыходзіць на апазыцыйныя акцыі зь бел-чырвона-белым сьцягам. Праз шматлікія штрафы яе пазбаўлялі лецішча, канфіскоўвалі нават мікрахвалёўку і пральную машыну.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG