Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маю шмат плянаў на жыцьцё», — Ніна Багінская адзначае 70-годзьдзе


Ніна Багінская на Кастрычніцкай плошчы, сёлетні травень
Ніна Багінская на Кастрычніцкай плошчы, сёлетні травень

Сёньня сьвяткуе 70-годзьзе грамадзкая актывістка Ніна Багінская — сталая ўдзельніца вулічных акцыяў, пікетаў, мітынгаў.

Яна заўсёды прыходзіць на апазыцыйныя акцыі зь бел-чырвона-белым сьцягам. Свабода пацікавілася ў спадарыні Ніны, як тая будзе адзначаць дзень народзінаў.

— Пасьля 60-ці я перастала сьвяткаваць, бо гэтая дата нагадвае мне пра тое, што чалавек згарае нібыта сьвечка. Чым сядзець і сьвяткаваць, я лепш займуся працай. Маю гэтулькі плянаў на жыцьцё: малюю, вышываю, вяжу, выразаю па дрэве... Хачу ўсё пасьпець, — кажа Багінская.

Цягам мінулага году ўлады хацелі пазбавіць актывістку лецішча, складалі на яе пратаколы і давалі штрафы за ўдзел у акцыях. Нягледзячы на такія абставіны, спадарыня Ніна глядзіць у будучыню з аптымізмам і, як кажа, не зьбіраецца сядзець у хаце:

— Рэч у тым, што акцыі трэба рабіць цікавейшымі, трэба мяняць фармат. Яшчэ зь мінулай зімы я бачу ўсё больш моладзі, якая выходзіць на пікеты, не шукаючы нейкай выгоды для сябе, — разважае Багінская.

Спадарыня Ніна апавяла, што ўлады тройчы выстаўлялі на продаж яе дом на лецішчы, але пакупнік так і не знайшоўся.

— Адабраўшы мой дом, яны хацелі кампэнсаваць суму штрафаў, якія я быццам бы вінная дзяржаве. Нават прывозілі адмыслова пакупнікоў. Людзі самі не захацелі купляць лецішча, бо зразумелі супрацьзаконнасьць пакупкі: я па-ранейшаму маю ўсе дакумэнты на маёмасьць.

Больш за ўсё ў 2016 годзе спадарыню Ніну зьдзівіў факт складаньня пратаколаў за чытаньне вершаў Багдановіча.

— Гэта вельмі дзіўна! Усё жыцьцё чыталі Багдановіча, і ніколі нас ніхто за вершы не караў. Але мы працягнем сваю справу беларушчыны. Прынамсі я гляджу ў наступны год з аптымізмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG