Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША апублікавалі сакрэтныя дакумэнты пра забойства прэзыдэнта Кенэдзі


Архіўнае фота. Прэзыдэнт Кенэдзі выступае ў Бэрліне 26 чэрвеня 1963 году. Гэтую прамову назавуць гістарычнай, а яго фраза «Ich bin ein Berliner», сказаная ў знак спачуваньня людзям, якія жывуць у падзеленым горадзе, стане крылатай
Архіўнае фота. Прэзыдэнт Кенэдзі выступае ў Бэрліне 26 чэрвеня 1963 году. Гэтую прамову назавуць гістарычнай, а яго фраза «Ich bin ein Berliner», сказаная ў знак спачуваньня людзям, якія жывуць у падзеленым горадзе, стане крылатай

Дзяржаўны архіў Злучаных штатаў Амэрыкі апублікаваў больш як 2800 дакумэнтаў, што тычацца забойства 35-га прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі ў 1963 годзе. Ці ёсьць у архіве новыя для грамадзкасьці зьвесткі па справе, пакуль невядома.

У 1992 годзе Кангрэс ЗША прыняў закон аб тым, што матэрыялы па забойстве Джона Кенэдзі могуць быць рассакрэчаныя праз 25 гадоў — у 2017 годзе. Некаторыя дакумэнты былі дададзеныя ў гэты архіў праз шмат гадоў пасьля «злачынства стагодзьдзя».

Цяперашні прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў абнародаваць зьвесткі аб забойстве Кенэдзі, хоць хадзілі чуткі, што публікацыю адкладуць: ФБР і ЦРУ былі супраць абнародаваньня часткі дакумэнтаў, што былі дададзеныя ў архіў нядаўна і тычыліся замежнай палітыкі, працы спэцслужбаў і праваахоўнікаў. У выніку адкладзеная толькі частка публікацыяў і толькі, меркавана, да красавіка 2018 году.

Гісторыя забойства Кенэдзі зьяўляецца адной з самых загадкавых у ХХ стагодзьдзі і да гэтага часу выклікае шмат пытаньняў. Апытаньні паказваюць, што толькі 30% амэрыканцаў падзяляюць афіцыйную вэрсію забойства, а 59% лічыць, што забойства было змовай, а ня справай адзіночкі.

Што вядома пра забойства Кенэдзі

Пасьля стрэлаў снайпэра Кенэдзі памёр на працягу паўгадзіны. Сьведка, які бачыў снайпэра, перадаў яго апісаньне паліцыі. На працягу наступных 1,5 гадзіны падазраваны Лі Гарві Освальд застрэліў паліцыянта, які спрабаваў спыніць яго, схаваўся ў кінатэатры, дзе ўрэшце быў знойдзены і арыштаваны. Ён сьцьвярджаў паліцыі, што невінаваты, але лябараторныя дасьледаваньні пацьвердзілі, што гэта ён страляў з забойчай зброі.

24-гадовы Освальд, былы марскі пяхотнік ЗША, у 1959 годзе эміграваў у СССР, правёў некалькі гадоў у Менску і вярнуўся ў Злучаныя Штаты ў 1962-м.

Аляксандар Лукашук, «Сьлед матылька. Освальд у Менску» (PDF)

Освальд у Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:03 0:00

Праз два дні, калі паліцыя выводзіла Освальда з паліцэйскага ўчастку, падазраванага забойцу застрэліў Джэк Рубі, уладальнік начнога клюбу з крымінальнымі сувязямі. Такім чынам, Освальд ніколі не паўстаў перад судом.

Шматлікія камісіі расьсьледавалі забойства Кэнэдзі, і самая вядомая ўрадавая камісія Ўорэна ў 1964 годзе прыйшла да высновы, што Освальд дзейнічаў адзін. Іншую выснову зрабіў у 1978 годзе Спэцыяльны камітэт у праблемах тэрарызму, заявіўшы, што гэта была, верагодна, змова. Але камітэт ня мог вызначыць ніводнага іншага яе ўдзельніка, акрамя Освальда.

Зноў Освальд. Дастаць пяро і плакаць...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG