Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурты Amaroka і Handmade вярнуліся на сцэну пасьля працяглага перапынку. Відэа


Гурт Handmade на фэстывалі «Грай! Кахай!»
Гурт Handmade на фэстывалі «Грай! Кахай!»

У Менскай рэстарацыі «Грай» 13 лютага прайшоў арганізаваны «Арт-сядзібай» музычны фэст «Грай! Кахай!». На ім вярнуліся на сцэну беларускія гурты Amaroka і HandMade, якія не выступалі працяглы час.

Панк-рок Amaroka абвясьціла аб сыходзе ў «творчы адпачынак» у сярэдзіне 2016 году — удзельнікі гурту займелі дзяцей, вырашылі засяродзіцца на сямейных справах. Да таго Amaroka выступала 10 гадоў, выдала пяць альбомаў, трапляла ў неафіцыйныя «чорныя сьпісы» ўладаў.

Цяпер чальцы гурту зьбіраюцца неўзабаве зайграць абноўленым электрычным складам (у акустыцы яны выконвалі толькі лірычныя песьні, не сьпявалі «баевікоў»).

Лідэр гурту Зьміцер Афанасенка таксама працягвае працу ў сваёй краме дзіцячага адзеньня і ў «Арт-сядзібе».

HandMade актыўна не выступаў каля трох гадоў, гурт фактычна распаўся пасьля канцэрту ў Швэцыі ў 2014 годзе (хоць і даваў канцэрты раз-пораз няпоўным складам). Гурт мае толькі адзін дэмазапіс 2012 году, канцэртаваць жа пачаў (яшчэ пад назвай Jab Club) у 2009 годзе.

Лідэр гурту Яўген Валошын (таксама вядомы як рэдактар тэлешоў «Кожны з нас») кажа Свабодзе, што цяпер яны адновяць дзейнасьць, і абяцае «сюрпрыз» праз пару месяцаў.

Валошын вырашыў аднавіць гурт у сьнежні, калі прадстаўляў тэлешоў «Кожны з нас» у Бабруйску разам са сьпеваком і спартоўцам Віталём Гурковым. Там ён трапіў у адну з мэдычных установаў, дзе пазнаёміўся з дыджэем, цалкам паралізаваным праз трагічныя абставіны. Той, кажа Валошын, «хоць сам нават дыхаць ня можа, піша досыць прыстойную музыку, якая гучыць нават у Заходняй Эўропе», і цяпер рыхтуе біты для новых песень HandMade.

Таксама на канцэрце выступіў гурт Mipband, які пакуль мае толькі некалькі апублікаваных запісаў, але выступае ад 2014-га, пэрыядычна бярэ ўдзел у розных конкурсах, ад «Бардаўскай восені» да «Мова, музыка, футбол».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG