Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Рэфэрэндуму ня будзе. Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем да дэпутатаў і народу. Цытаты і камэнтары

Аляксандар Лукашэнка 24 сакавіка выступае са штогадовым — ужо 22-м — пасланьнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Выступ доўжыўся 80 хвілін. Свабода выбрала самае важнае.

«Таптаньне на месцы»: Штогадовыя пасланьні Лукашэнкі пятага прэзыдэнцкага тэрміну

Два гады таму першае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі на пятым прэзыдэнцкім тэрміне было даволі кароткім (паўтары гадзіны) і даволі кансэрватыўным, сэнсацыйных заяваў не прагучала. Год таму пасланьне было ўжо даўжэйшым (дзьве з паловай гадзіны), запомнілася хутчэй кур’ёзамі: «Мясьніковіча вешалі», «Макей высах», «Коля сьпіць на ўроках​»…

Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч заявіў, што, паводле інфармацыі «з розных крыніц», Лукашэнка 24 красавіка агучыць пытаньні заплянаванага рэфэрэндуму.

Прамова Лукашэнкі доўжылася 1 гадзіну 20 хвілін. Пытаньні дэпутатаў да Лукашэнкі, як заўжды, не паказваюцць па тэлевізіі.

Пра міжнародныя ініцыятывы

Беларусь змагла заняць уласную нішу ў сьвеце, стаўшы глябальным гульцом, упэўнены Лукашэнка.

«Так, ніхто ня кінецца на нашу ініцыятыву „Хэльсынкі-2“, бо гэта ня Штаты ініцыявалі, а Беларусь. І ў нас няма залішніх амбіцый, але пры гэтым няма і комплексу аўтсайдэра. Беларусь — дабротная эўрапейская краіна з адказнай замежнай палітыкай. Не ствараем праблемаў, а дапамагаем усім, хто мае ў гэтым патрэбу».

Пра ціск Расеі на постсавецкія краіны

Малдова, Грузія — навошта душыць «малышоў»? На перакананьне Лукашэнкі, Масква сама вінаватая ў тым, што адбываецца па яе пэрымэтры.

Лукашэнка спрабуе абараніць беларускія эканамічныя інтарэсы нават на фоне армянскіх падзеяў. Кажа, што адной з прычынаў забурэньняў у Армэніі год таму было падвышэньне цэнаў на газ.

«Так нас па адным пераб’юць» — кажа, Лукашэнка, намякаючы, што Расея не павінна падвышаць цэны на газ для Беларусі, бо іначай і ў Беларусі могуць адбыцца хваляваньні.

«Навошта было везьці ў Расею малако з Новай Зэляндыі, калі можна было купіць беларускае малако за меншую цану?» — на фоне армянскай рэвалюцыі Лукашэнка рэклямуе беларускія прадукты.

Лукашэнка асьцярожна крытыкуе Расею за тое, што дрэнна працуе Эўразійскі эканамічны саюз, за яе адносіны да Армэніі, Малдовы, Грузіі.

Лукашэнка і рэфэрэндумы

Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Андрэй Дзьмітрыеў, адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду», камэнтуе Лукашэнку і рэфэрэндумы:

«У 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка прыйшоў да ўлады з галоўным лёзунгам — адвесьці краіну ад прорвы. З таго часу прайшла амаль чвэрць стагодзьдзя. А мы ўсё яшчэ знаходзімся каля прорвы.

Рэфэрэндумы, якія прайшлі за гэты час у Беларусі, нічым не дапамаглі. І яны і не маглі дапамагчы. Бо кожны зь іх быў намэнклятурным і праводзіліся яны не дзеля народу, а дзеля асабістых інтарэсаў уладных вярхоў. Таму я лічу так: добра, што ў нас ня будзе яшчэ аднаго намэнклятурнага рэфэрэндуму. Бо ягоныя наступствы маглі б прывесьці да сытуацыі, куды іншай і куды горшай, чым цяпер у Армэніі».

Яшчэ раз пра Армэнію і малочную вайну з Расеяй

«Па адным павыбіваюць, павыкідаюць з ЭАЭС — як два гады таму, калі ўрад Армэніі падвысіў цэны на расейскі прыродны газ, а потым вымусіў адступіць. Не ад Расеі гэта залежала? Так, ад Расеі. Гэтак жа, як з Новай Зэляндыі Расея возіць сухое малако, а ў суседзяў, у нас, няма куды яго падзець? Дык што ж гэта за супрацоўніцтва? Чаго на малдаванаў кідацца за тое, што яны падпісалі дамову пра супрацоўніцтва з Эўразьвязам?» — заявіў Лукашэнка.

Пра экспарт і харчовыя войны з Расеяй

Беларусь, паводле Лукашэнкі, экспартуе 2/3 вырабленай прадукцыі, чыноўнікам трэба з гэтай лічбай засынаць і прачынацца. Ня трэба займацца глябальнай палітыкай, прадайце тое, што выпусьцілі. Трэба прыцягваць малы і сярэдні бізнэс. «І не забудзьце пра імпартазамяшчэньне», — нагадаў ён.

Агульны рынак з Расеяй, па сутнасьці, так і ня створаны. Да харчовых войнаў, якія ўжо набілі аскоміну, дадаюцца міграцыйныя і памежныя, заявіў Лукашэнка.

Праца тармозіцца непасьлядоўнай пазыцыяй саюзьніка, лічыць Лукашэнка. Або мы рухаемся наперад, або толькі імітуем.

Пра адстаўку Саргсьяна і ЭАЭЗ

"Па адным нас пераб’юць",— заявіў Лукашэнка.

Колькасьць сяброў Лукашэнкі ў сьвеце расьце. Вось і генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш нібыта стаў ягоным сябрам. Ён так і сказаў: мой сябра Антонію Гутэрыш.

Ацэньваючы сытуацыю ў Сырыі і ўвогуле ўзмацненьне міжнароднай напружанасьці, Лукашэнка ўскосна пакрытыкаваў і Расею. Расейскія тэлеканалы прапагадуюць вайну. Сырыю выкарыстоўваюць для выпрабаваньня новай зброі.

Лукашэнка зноў абрынуўся на пасярэднікаў у эканоміцы. Натуральна, шырокім масам насельніцтва тая крытыка павінна падабацца. Відавочна, што і асабіста кіраўнік дзяржавы цярпець ня можа пасярэднікаў. Між тым, эканамісты сьцьвярджаюць, што гэта неабходнае зьвяно ў існаваньні рынкавай эканомікі. Тым болей у беларускіх умовах, калі не існуе фондавай біржы, рынку акцыяў ды іншых рынкавых мэханізмаў.

Пра банды ў 1990-х і правераных людзей з аўтаматамі

Лукашэнка недвухсэнсоўна намякнуў, што ў сярэдзіне 1990-х дасылаў «правераных людзей з аўтаматамі», якія перастралялі ўсіх бандытаў на трасе Бэрлін Масква.

«Хочаце, каб было як на пачатку маёй прэзыдэнцкай кар’еры, калі я накіроўваў купку людзей з аўтаматамі, каб перастралялі ўсіх бандытаў на трасе Бэрлін Масква?»

Загрузіць яшчэ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

XS
SM
MD
LG