Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі «авіяносец з чорным дымам» адрамантуюць за амаль 1 млрд даляраў


«Адмірал Кузьняцоў», 17 кастрычніка 2016 году

Расейскі крэйсэр-авіяносец «Адмірал Кузьняцоў» мае быць мадэрнізаваны, на мадэрнізацыю плянуецца выдаткаваць да 50 млрд расейскіх рублёў (каля 882 млн даляраў на момант публікацыі), піша «Інтэрфакс» са спасылкай на «знаёмага з сытуацыяй суразмоўцу».

Мадэрнізацыю нібы плянуецца выканаць у мінімальным аб’ёме: найперш замяніць чатыры катлы галоўнай энэргетычнай устаноўкі (два ўжо вырабленыя), а таксама мадэрнізаваць радыёлякацыю і радыёэлектроннае ўзбраеньне, авіяцыйную навігацыю.

У сакавіку 2017 году расейскія СМІ паведамлялі, што на мадэрнізацыю пойдзе толькі 20 млрд расейскіх рублёў, у красавіку казалі ўжо пра 40 млрд.

«Адмірал Кузьняцоў» удзельнічаў у расейскай апэрацыі ў Сырыі ў 2016-2017 гадах. У дарозе карабель пакідаў за сабой нехарактэрны для сучасных караблёў такога кшталту шлейф чорнага дыму, што выклікала шмат жартаў у інтэрнэце. У час апэрацыі з палубы карабля зваліліся прынамсі два самалёты. Менш як за год да выправы карабель праходзіў рамонт і аднаўленьне тэхнічнай гатоўнасьці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG