Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На саміце ЭЗ абмяркуюць працяг санкцыяў супраць Расеі


Франсуа Алянд і Ангела Мэркель, архіўнае фота
Франсуа Алянд і Ангела Мэркель, архіўнае фота

Эўразьвяз 15 сьнежня абмяркуе падаўжэньне санкцыяў супраць Расеі. Гэтае пытаньне стаіць на парадку дня саміту кіраўнікоў дзяржаў ЭЗ, паведаміў журналістам высокапастаўлены нямецкі службовец.

13 сьнежня прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявілі пра неабходнасьць падоўжыць дзеяньне абмежавальных мераў у дачыненьні Масквы. Паводле іх, прагрэсу ў рэалізацыі менскіх дамоўленасьцяў па-ранейшаму няма.

Эканамічныя санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі канчаюцца ў канцы студзеня 2017 году. У Крамлі адпрэчваюць абвінавачаньні ў парушэньні менскіх дамоўленасьцяў, сьцьвярджаючы, што Расея не зьяўляецца бокам канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Расея анэксавала Крым у 2014 годзе. Пазьней пачаўся канфлікт у Данбасе. Украіна і міжнародная супольнасьць вінавацяць Крэмль ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў. У Маскве заяўляюць, што армія Расеі ні ў якой форме ня ўдзельнічае ў канфлікце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG