Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская эканамічная дэлегацыя наведала ЗША


Ілюстрацыйнае фота

Дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў наведала Вашынгтон 6-10 сьнежня і правяла перамовы з амэрыканскімі Дзярждэпартамэнтам (на запрашэньне якога прыехала), Міністэрствам гандлю, Міністэрствам сельскай гаспадаркі, офісам гандлёвага прадстаўніка, Фэдэральнай камісіяй сувязі і Агенцтвам міжнароднага разьвіцьця, піша БЕЛТА.

У склад дэлегацыі ўвайшлі намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Мікалай Снапкоў, памочнік прэзыдэнта Ўсевалад Янчэўскі, прадстаўнікі кіраўніцтва Нацыянальнага банку, міністэрстваў фінансаў і эканомікі, іншых міністэрстваў і ведамстваў.

На перамовах, як сьцьвярджае БЕЛТА, беларускі і амэрыканскі бакі абмеркавалі пытаньні эканамічнага і гандлёва-інвэстыцыйнага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў, дасягнулі дамоўленасьцяў у сфэрах фінансаў і інвэстыцыяў, высокіх тэхналёгіяў, сельскай гаспадаркі і энэргетыкі. Былі складзеныя рабочыя групы з Асацыяцыяй прыватнага існаваньня на рынках, што разьвіваюцца, і карпарацыямі Microsoft, AGCO, Case New Holland ды іншымі. Таксама прайшлі перамовы з намесьнікам дырэктара-распараджальніка МВФ Міцухіра Фурусава.

ЗША прымалі санкцыі супраць афіцыйнага Менску на падставе ўказу прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў 2006 годзе ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі, і з таго часу санкцыі пэрыядычна падаўжаліся. З 2008 году, яшчэ да таго, як ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да канцэрну «Белнафтахім», беларускі амбасадар быў адкліканы з Вашынгтону. Далей ЗША былі вымушаныя адклікаць свайго амбасадара і скараціць штат з 35 да 5 чалавек. Сёлета 29 красавіка ЗША працягнулі прынятае пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі рашэньне аб зьмякчэньні санкцыяў у дачыненьні да беларускіх прадпрыемстваў, у кастрычніку прыпыненьне санкцыяў падоўжылі яшчэ на паўгода.

Ці аддадуць Злучаныя Штаты Беларусь на водкуп Расеі?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG