Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія выдаткуе на адукацыю 18 млрд даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад Японіі дасьць на субсыдыі на адукацыю каля 2 трлн енаў (17,93 млрд даляраў), перадае Reuters са спасылкай на японскую газэту Asahi. Большая частка грошай будзе «здабытая» праз падвышэньне падаткаў на продаж.

Каля 800 млрд енаў (звыш 7 млрд даляраў) пойдзе на бясплатныя дзіцячыя садкі для дзяцей 3–5 год і бясплатныя садкі для дзяцей ад 2 год для бедных сем’яў. Праграма пачне дзейнічаць ад красавіка 2019 году.

Яшчэ 800 млрд енаў пойдзе на бясплатную вышэйшую адукацыю і гранты для бедных сем’яў. Праграма мае стартаваць у 2020 годзе.

Каля 100 млрд енаў (амаль 900 млн даляраў) пойдзе на падвышэньне заробкаў супрацоўнікаў дамоў састарэлых.

У Беларусі на 2019 год плянуюць даць на адукацыю 262 млн даляраў — у 68 раз меней за японскія «дадатковыя» субсыдыі. Насельніцтва Японіі большае толькі ў 13 раз, але валавы ўнутраны прадукт большы за беларускі ў 100 раз.

Беларускі бюджэт-2018. Яшчэ больш грошай для КДБ і Міністэрства абароны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG