Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У нас мноства стэрэатыпаў, ад іх трэба адыходзіць”


Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, у якой захавана сьмяротная кара. Як магілёўцы ставяцца да гэтага?


Спадарыня: “Дужа, дужа адмоўна. Краіна наша, мне падаецца, ад гэтага ня выйграе ўва ўсім, так бы мовіць, сьвеце. У нас мноства стэрэатыпаў, таму ад іх трэба адыходзіць”.

Малады спадар: “Гэта ня сьведчыць пра тое, што мы ад адстаем. Нельга проста ўзяць нешта гатовае й перанесьці. Мы — самабытны народ, і гэта таксама трэба ўлічваць у вырашэньні гэтага пытаньня. Трэба гуманна ставіцца да людзей. І разглядаць гэтае пытаньне больш глыбока, як рабілі заходнеэўрапейскія краіны. Я лічу, што нам трэба адмовіцца ад гэтага”.

Спадарыня сталага веку: “Тое, што мы адзіныя ў гэтым, ведаеце, мяне гэта не хвалюе. Я, як жанчына, заўжды хацела адрозьнівацца ад іншых. Можа, беларусы ў гэтым сэнсе і хочуць адрозьнівацца ад іншых”.

Карэспандэнт: “А як тое, што ў нас захавалася сьмяротная кара, стасуецца з хрысьціянствам? Мы ж хрысьціянская краіна”.

Спадарыня: “Так. Зноў я не магу сказаць. Іншым разам бываюць такія жудасныя сытуацыі, мы ж людзі эмацыйныя, і мы просім: “Дайце сьмерці, дайце”. Гэта ў маю кампэтэнцыю не ўваходзіла, я над гэтым пытаньнем ня думала”.

Спадар. “Станоўча. У Расеі цяпер разглядаюць гэтае пытаньне, усюды. Таму што карміць дармаедаў — ня выхад. Учора на маю жонку напалі, і што? Учора напалі, вырвалі торбачку. Наагул, зло павінна быць пакарана”.

Малады спадар:
“Трэба з гэтага выходзіць. Я думаю, што калі ён і нешта кепскае зрабіў і варты сьмерці, усё адно трэба пажыцьцёвае даваць. Чым мы будзем лепшыя за яго, калі ён забіў і мы заб’ем?”.

Спадарыня: “Тое, што іншыя краіны не захавалі гэтую сьмяротную кару, я лічу залішняй мяккасьцю. Яна характэрная ня толькі для сьмяротнай кары, але й для іншых законаў. І вось гэтая залішняя мяккасьць прывяла, дапусьцім, да апошніх хваляваньняў у Францыі, калі палілі машыны”.

А калі ўсе з моста пачнуць скакаць — і нам за імі бегчы? А калі з Эўропы яшчэ якая хвароба прыйшла?
падар
: “А калі ўсе з моста пачнуць скакаць — і нам за імі бегчы? А калі з Эўропы яшчэ якая хвароба прыйшла? А што, у гісторыі мала выпадкаў, калі ўсе вар’яцелі? Глядзець у бакі трэба, але і свае мазгі трэба мець. Я за тое, каб заставалася сьмяротнае пакараньне”.

Спадар: “Мяне гэта не хвалюе зусім. У краіне вэрхалу й так шмат. Лічу, што гэта дробязь”.

Спадарыня: “Мяне гэта не клапоціць. Няхай з нас бяруць прыклад. Таму што людзі, якія зьдзейсьнілі цяжкія злачынствы, павінны несьці цяжкое пакараньне”.

Карэспандэнт: “А як сьмяротнае пакараньне стасуецца з хрысьціянствам?”

Спадарыня: “Я хрысьціянка. Я думаю, што Бог бачыць усе тыя злачынствы, і ён будзе на нашым баку. Нягледзячы на тое, што ўсе сьвятары кажуць, што гэтага рабіць ня трэба”.

Двое маладых спадароў: “У прынцыпе народу “да фені”. Прэзыдэнт на гэта зусім не глядзіць, скажам так. У прынцыпе, можна адзначыць, што яно ж не выкарыстоўваецца?! Вядома, мы выбіваемся з гэтага. Хацелася б, каб мы былі як эўрапейская краіна, бо мы ж у цэнтры Эўропы. Аднак калі прэзыдэнт гэтага ня хоча, мы ўжо нічога зрабіць ня можам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG