Жыхар райцэнтру Гарадок Віцебскае вобласьці Леанід Аўтухоў зьвярнуўся з гэтай нагоды ў райаддзел міліцыі. На думку сп.Аўтухова, Вольга Каўрыга парушыла артыкул 9.22 Кодэкса РБ “Аб адміністрацыйных правапарушэньнях”, стварыўшы "перашкоды і абмежаваньні ў карыстаньні беларускай дзяржаўнай мовай".
Вось што сказала Вольга Каўрыга ў гутарцы з карэспандэнтам Свабоды:
"Сапраўды, я тут памылку дапусьціла -- мне трэба было адказаць на беларускай мове, якую я таксама вельмі люблю. Гэта была такая невялікая памылка з майго боку".
У сваім адказе на зварот Леаніда Аўтухова загадчыца аддзела культуры не дазволіла правесьці сустрэчу зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым у раённай бібліятэцы:
"Я напісала ў сваім адказе, што ў нас вельмі напружаны графік -- гэта і мерапрыемствы прысьвечаныя 70-годзьдзю Віцебскай вобласьці, і мерапрыемствы навагодняга пляну, і было паседжаньне аматарскага клюбу ў нас ў гэты дзень. У нас свой асобны графік, і мы яго прытрымліваемся. Мы адказалі, што прапануем правесьці гэтую сустрэчу ў кастрычніку -- сумесна з школамі, каб гэта было і для нас прымальна, і для усіх".