Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст патрабуе пакараць загадчыцу аддзелу культуры


Жыхар райцэнтра Гарадок Віцебскае вобласьці Леанід Аўтухоў зьвярнуўся ў райаддзел міліцыі, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці за зьнявагу беларускай мовы загадчыцу мясцовага аддзелу культуры.


На думку сп.Аўтухова, чыноўніца Вольга Каўрыга парушыла артыкул 9.22 Кодэкса РБ “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”, стварыўшы "перашкоды і абмежаваньні ў карыстаньні беларускай дзяржаўнай мовай".
У заяве на імя старшыні Гарадоцкага РАУС спадар Аўтухоў згадаў, што загадчыца аддзелу культуры не дазволіла правесьці сустрэчу зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым у раённай бібліятэцы. Да таго ж у адказ на проcьбу пра сустрэчу, складзеную па-беларуску, Вольга Каўрыга напісала адмову на расейскай мове, што Леанід Аўтухоў лічыць недапушчальным для чыноўніцы, якая працуе ў галіне культуры.

У Гарадоцкім РАУС заяву спадара Аўтухова прынялі да разгляду. Калі справа дойдзе да суду і чыноўніцу прызнаюць вінаватай, ёй пагражае штраф памерам ад 140 тысяч да 350 тысяч рублёў.

Апрача звароту ў міліцыю, старшыня Гарадоцкай раённай суполкі Партыі БНФ і прыхільнік стваранага руху "За Свабоду!" Леанід Аўтухоў напісаў заяву на імя старшыні аблвыканкаму Уладзімера Андрэйчанкі, каб той прыняў меры службовага ўзьдзеяньня да начальніка абласной управы культуры Мікалая Пашынскага. Актывіст лічыць, што да ягонай скаргі наконт забароны сустрэчы з Уладзімерам Арловым у Гарадку ў абласной управе культуры паставіліся няўважліва і далі хіба фармальны адказ. Актывіст патрабуе "прыняць пэўныя меры па дэбюракратызацыі сыстэмы культуры ў вобласьці, якая не дае магчымасьці праводзіць творчыя сустрэчы зь дзеячамі культуры па ініцыятыве грамадзян".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG