Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Арлоў на онлайн-канфэрэнцыі: “Улада хоча, каб беларуская гісторыя пачыналася калі не ад 1994 году, дык прынамсі з апошняй вайны”


Радыё Свабода Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з пісьменьнікам, аўтарам кнігі “Імёны Свабоды” Ўладзімерам Арловым. Прачытаць можна тут --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Прэзэнтацыя новай кнігі Ўладзімера Арлова адбылася ў Менску, Магілеве, а таксама ў інтэрнэце. Прачытаць можна тут

Улазімер Арлоў скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, удзельнічаў у самвыдатаўскіх альманахах "Мілавіца" і "Блакітны ліхтар". Першая кніга выйшла ў 1986 годзе. Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, эсэ і гістарычных нарысаў. Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (1991) , ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭH-цэнтру. З 1988 году сябра Рады "Мартыралёгу Беларусі". Пасьля ўтварэньня Аргкамітэту БНФ, 30 кастрычніка 1988 году, разам зь Зянонам Пазьняком выступіў падчас мітынгу ў Курапатах, які быў жорстка разагнаны міліцыяй.

Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру.

Творы перакладзеныя на дваццаць пяць моваў. Любімыя заняткі: езьдзіць у Полацак і па ўсім сьвеце, гутарыць зь сябрамі за шклянкай чырвонага віна, сьмяяцца з таго, што сьмеху варта.

Папярэднюю онлайн-канфэрэнцыю з Ўладзімерам Арловым на тэму “Вільня ў гісторыі і духоўным жыцьці Беларусі” прачытаць можна тут

• "Імёны Свабоды" – прэм''ера ў інтэрнэце, 24.09.2007
XS
SM
MD
LG