Калі раней яны мусілі зарэгістравацца да 1 студзеня, то цяпер – да 1 сакавіка. Але ўсё роўна прадпрымальнікам забараняецца наймаць на працу несваякоў.
Лідэр аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка лічыць, што адтэрміноўка ня здыме напружанасьць і не спыніць хвалю пратэсту прадпрымальнікаў.
![](http://gdb.rferl.org/B7D99F95-B8A9-4B7A-8116-E7EFB34701F8_w250_s.jpg )
Нагадаем, указ № 760, які прымушае прадпрымальнікаў пераходзіць да новай формы ўласнасьці – прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, а таксама наймаць на працу толькі сваякоў, выклікаў хвалю пратэсту зь іх боку.
10 сьнежня адбыўся мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Актывістаў, у тым ліку рэгіянальных, арыштавалі ад 10 да 15 сутак.
На пачатак студзеня заплянаваныя забастоўкі прадпрымальнікаў у Менску і ў рэгіёнах.