Законапраект быў адхілены 322 галасамі супраць 291. Сярод тых, хто галасаваў супраць – каля 50 сяброў партыі Блэра.
Гэта балючы ўдар для лейбарыстаў. Тоні Блэр нават вярнуў у Лёндан міністра замежных справаў Джэка Стро, які адведваў Расею з афіцыйным візытам, а таксама міністра фінансаў Гордана Браўна зь ягонай паездкі на Блізкі Ўсход, каб тыя дадалі свае галасы ў падтрымку праекту.
Раней міністар унутраных справаў Чарльз Кларк заяўляў, што паліцыя і самі брытанцы просяць прыняць законапраект.
(Кларк: ) "Дазвольце заўважыць, што бальшыня брытанцаў падтрымліваюць біль. Я шкадую, што найвышэйшыя асобы ў парлямэнце не гатовыя прыслухацца да думкі паліцыі, хаця павінны былі б”.
Гаворыць Ўільям Рыс-Мог , колішні рэдактар "The Times", знаўца брытанскае палітыкі.
(Рыс-Мог: ) "Гэта сур’ёзны інцыдэнт – першая параза Тоні Блэра за часы ягонага прэм’ерства, і гэта тычыцца праблемы грамадзянскіх свабодаў. Лейбарысцкай партыі надакучыў Тоні Блэр. Яна зь нецярпеньнем чакае новага лідэра. Людзей, якія цьвёрда выказваюцца на карысьць грамадзянскіх свабодаў, хапае”.
Пасьля паразы Блэр публічна адпрэчыў думку, што галасаваньне зьяўляецца выразам недаверу ягонаму ўраду. “Калі-нікалі лепей прайграць і мець рацыю, чым выйграць і зрабіць памылковы крок. Я не зьбіраюся падаваць у адстаўку” – заявіў Блэр па тэлевізіі.
Законапраект не падтрымалі найперш лібэральныя дэмакраты. Зь імі салідарныя праваабаронцы. Дуг Джуэл, прадстаўнік Нацыянальнай Рады грамадзянскай свабоды, кажа, што для папярэдняга арышту без абвінавачаньня дастаткова і 14 дзён, як гэта прадугледжана дзейным заканадаўствам. “Біль надае шырокую ўладу, а гэта можа прывесьці да злоўжываньняў” – кажа Джуэл.
Пол Ўілкінсан, кіраўнік Цэнтру дасьледаваньня тэрарызму і палітычнага гвалту пры ўнівэрсытэце Эндруса ў Шатляндыі, лічыць, што 90 дзён арышту прыдаліся б пры раскрыцьці тэрарыстычных сетак, але гэтая папраўка ўразіла б мусульманскую грамаду.