Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-літоўскай мяжы затрыманыя эмігранты з Расеі


Тацяна Поклад, Вільня Літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы паведаміла, што затрымала эмігрантаў на літоўскім баку мяжы паблізу вёскі Далінінкі, што ў Сьвянцянскім раёне. У групе былі шасьцёра непаўналетніх дзяцей, тры мужчыны сярэдняга веку і дзьве кабеты. Усе затрыманыя – грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі, з сабою яны мелі толькі асабістыя рэчы і вопратку.

У нядзелю таксама на літоўскім баку – у тым самым Сьвянцянскім раёне, ля вёскі Прэны – літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ аднаго расейскага грамадзяніна, які нелегальна перайшоў беларуска-літоўскую мяжу.

У сувязі з затрыманьнямі паведамляецца пра пачатак дасудовага расьсьледаваньня. Цяпер вырашаецца пытаньне аб разьмяшчэньні усіх 12 затрыманых у лягеры уцекачоў у Падбродзьдзі (у Сьвянцянскім раёне). Расейскія грамадзяне складаюць палову насельнікаў літоўскага лягеру уцекачоў. Затрыманая цяпер група “нелегалаў” з Расеі – найбольшая сёлета. Пры гэтым, як сказаў нашаму радыё прэсавы прадстаўнік Літоўскай службы аховы дзяржаўнай мяжы Рокас Пукінскіс, колькасьць эмігрантаў з Расеі, якія імкнуцца трапіць у Эўразьвяз праз беларуска-літоўскую мяжу, апошнім часам значна зьменшылася. Гэта тлумачыцца ўзмацненьнем аховы мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG