Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтаў затрымалі за распаўсюд беларускамоўнага студэнцкага выданьня


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Рэктарат Полацкага ўнівэрсытэту змагаецца зь незалежным студэнцкім бюлетэнем. У Наваполацку, падчас распаўсюду незалежнага студэнцкага бюлетэню, былі затрыманыя два студэнты мясцовага ўнівэрсытэту. Студэнты Алег Тажэвіч ды Вольга Семянчукова распаўсюджвалі ў сьценах Полацкага дзяржунівэрсытэту незалежны беларускамоўны студэнцкі бюлетэнь “Макасін”.

Дагэтуль бюлетэнь распаўсюджваўся без праблемаў, але сёньня яго распаўсюднікі былі затрыманыя першым прарэктарам Натальляй Беларусавай. Хлопца зь дзяўчынай завялі ў кабінэт рэктара, дзе зь імі была праведзеная прафіляктычная гутарка, пасьля чаго іх перадалі ў рукі работнікаў міліцыі.

У міліцэйскім пастарунку на Алега Тыжэвіча і Вольгу Семянчукову быў складзены пратакол. Распаўсюднікі бюлетэню абвінавачваюцца па артыкуле 172 пункту 3 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях: распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходных зьвестак. Меру пакараньня бліжэйшым часам мусіць вызначыць адмысловая камісія пры Наваполацкім гарвыканкаме.

Вось як пракамэнтаваў сёньняшняе затрыманьне старшыня Наваполацкага студэнцкага зьвязу Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Аляксей Лукашэвіч:

(Лукашэвіч: ) “На жаль, гэта ўжо ня першае затрыманьне ва ўнівэрсытэце. Але калі раней перасьледавалі за распаўсюд палітычных матэрыялаў, дык цяпер узяліся за незалежныя студэнцкія выданьні. Пры гэтым рэктарат разьяжджае па Эўропе, кажучы там пра дэмакратыю ў нашай краіне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG