Паўстагодзьдзя таму ў Менску на Цэнтральнай плошчы быў зьнесены сямімэтровы помнік Сталіну. А ў 52-ю гадавіну ягонай сьмерці выдавецтва “ФІА-Інфарм” 2-тысячным накладам выпусьціла ў сьвет зборнік суцэльнай апалягетыкі пад назваю “Сталину, Европа, поклонись”. Зь яе старонак колішні савецкі дыктатар паўстае як геніяльны палкаводзец, незраўнаны ні з кім палітык, таленавіты паэт і нават як узорны сем’янін, якому не давала жыцьця раўнівая жонка. Выданьне падобнай літаратуры наўрад ці можна назваць выпадковасьцю, з гэтым адразу пагадзіліся і мае суразмоўцы гісторыкі Алег Дзярновіч і Алег Гардзіенка.
(Міхась Скобла: ) “Спадарства, кніга, якая паслугавала нагодай для нашай гутаркі, літаральна і пачынаецца з паклонаў Эўропы — а менавіта з апалягетычных выказваньняў на адрас Сталіна Ўінстана Чэрчыля і Шарля дэ Голя. Першы называе Сталіна геніяльным палкаводцам, дэ Голь — калясальным аўтарытэтам, што ўмеў прыручаць нават сваіх ворагаў. Атрымліваецца, што Заходняя Эўропа яшчэ тады кланялася Сталіну?”
(Алег Гардзіенка: ) “Выказвацца гэтак вымагаў дыпляматычны этыкет і міжнародныя варункі, усё ж такі Сталін прадстаўляў усясьветнага монстра — СССР. І тут трэба было быць асьцярожным у ацэнках. Тое самае мы сёньня назіраем і ў адносінах да Расеі. Усясьветныя палітыкі вельмі асьцярожна выказваюцца пра расейскую дыктатуру. Трэба ўзяць пад увагу і той факт, што ў час Сталіна не было ні інтэрнэту, ні тэлебачаньня, і СССР надзейна хаваў ад міжнароднай супольнасьці свае злачынствы. Тое самае было і ў нацысцкай Нямеччыне. Маршал Фінляндыі Манэргейм таксама нічога ня ведаў пра генацыд габрэяў у Нямеччыне, пра шэсьць мільёнаў зьнішчаных. Настолькі ўмела ўсё хавалася. Манэргейм ненавідзеў Гітлера, хоць і выказваўся пра яго вельмі асьцярожна.
А ў СССР умелі пускаць пыл у вочы. Замежных пісьменьнікаў не вазілі па змрочных, людажэрскіх лягерах, а паказвалі “пацёмкінскія вёскі”, дзе людзі пад музыку будавалі камунізм. І той жа Андрэ Жыд спачатку прыхільна ставіўся да Сталіна. Але калі прыехаў у Савецкі Саюз, паглядзеў на савецкую рэчаіснасьць, то дома, у Францыі, напісаў кнігу “Вяртаньне з СССР”, дзе расьпісаў таксама і ўсё нэгатыўнае, што было ў СССР. І быў выключаны са складу “сяброў” СССР.
Хочацца вярнуцца да асобы Чэрчыля. Брытанскі прэм’ер-міністар вельмі хутка перагледзеў сваю ацэнку асобы Сталіна. У 1945 годзе на Ялцінскай канфэрэнцыі ён заклапочана сказаў аднаму са сваіх міністраў: “Зь Нямеччынай скончана, цяпер сапраўдная праблема — Расея. Але я не магу прымусіць амэрыканцаў паверыць у гэта”. А прэзыдэнт ЗША Рузвэльт быў нават ці не закаханы ў Сталіна. Але і ён за некалькі тыдняў да сваёй сьмерці расчараваўся ў савецкім кіраўніку, калі даведаўся пра найгрубейшае ўмяшальніцтва саветаў у выбарчы працэс у Польшчы і зьнішчэньне шаснаццаці апазыцыянэраў. Рузвэльт сказаў: “Са Сталіным працаваць нельга. Ён парушыў усе свае абяцаньні”.
Зазначу таксама, што Сталін і насамрэч мог зачараваць любога. Беларускі палітык Дзьмітры Касмовіч браў удзел у Народным сходзе ў Беластоку ў кастрычніку 1939 году, на якім прымалася рашэньне пра далучэньне Заходняй Беларусі да СССР, а потым быў дэлегаваны ў Маскву — юрыдычна аформіць гэтае “добраахвотнае далучэньне”. Вось фрагмэнт яго ўспамінаў: “Ужо з самага раньня аўтабусамі нас прывязьлі ў Крэмль. Нам паказвалі ўсе крамлёўскія залі і галерэі, а таксама ўсе славутасьці Крамля. Шыкоўныя размалёваныя залі, пакоі прасторныя й высокія, каштоўныя царскія кароны, славутую “шапку Манамаха”, у якой вянчаліся расейскія цары, боты і шаблю Пятра Вялікага, партрэты цароў і ўсёй расейскай арыстакратыі...
Сталін выглядаў несамавіта, мізэрна. Невялікага росту, у цёмна-шэрым пінжаку і такога ж колеру штанах. У ягонай мове чуўся грузінскі акцэнт. (…) Затым кожны дэпутат Заходняй Беларусі быў прадстаўлены асабіста. Сталін паціскаў кожнаму руку, па ягоным прыкладзе рабілі гэта ягоныя камісары. І мне прыйшлося паціскаць яму руку. Гэтую хвіліну я ніколі не забуду. Паціскаючы руку, я ўвесь быў напоўнены злосьцю і жаданьнем адкрыта, шчыра выказаць усё, што ляжала ў мяне на душы, што душыла мяне, выказаць, выліць усю злосьць, за ягоныя праступствы над маім і іншымі паняволенымі народамі. Я тады ня меў ні страху, ні хістаньня. Але гэтае спатканьне са Сталіным і ягонай праступнай клікай здарылася зусім неспадзявана…
Відаць, унутранае адчуваньне неяк адбілася на маім твары. Сталін гэта напэўна заўважыў, бо, паціскаючы маю руку, ён затрымаў яе і зьвярнуўся ці то зь цьверджаньнем, ці то з запытаньнем “Твой беларус?”. Я не зразумеў — хто мой беларус? На маім твары адбілася зьдзіўленьне, і Сталін паправіўся: “Вы с Западной Белоруссии?”
Апрытомнены, я адказаў яму, што я беларус. Ня ведаю, ці ён са мною гаварыў з асабістай ініцыятывы, ці па парадзе прадстаўніка нашай дэлегацыі. Сталін сказаў: “Я очень люблю белорусский народ и помогу ему, он получит от меня большую поддержку. Ваш народ добрый, и он будет известен всему миру. Моя власть принесет вашему народу много радости и счастья. Вы вернитесь домой и расскажите об этом всему населению Западной Белоруссии”. Я быў настолькі ашаломлены яго словамі, што нічога не адказаў яму на гэтыя словы, а, сьмела і проста гледзячы ў вочы, уручыў прышыкаваны раней дублікат маёй просьбы да яго — аб звальненьні мамы з ссылкі. Ліст мой ён усунуў аднаму са сваіх ад’ютантаў, абяцаў пазытыўна разгледзець. Так што Сталін ведаў, як і чым зачараваць таго, хто аказваўся зь ім побач”.
(Скобла: ) “У менскім выдавецтве “ФІА-Інфарм на маё пытаньне, чаму кніжкі пра Сталіна няма ў кнігарнях, адказалі, што большая частка накладу адпраўленая ў Расею. І ўсё ж у Менску яна прадаецца — у самым выдавецтве. Пытаньне спадару Дзярновічу: дзе больш спрыяльная глеба для парасткаў сталінізму, у Беларусі ці Расеі?”
(Алег Дзярновіч: ) “І там, і там спрыяльная. І я патлумачу, чаму. Ня ведаю, як у Эўропе, а ў Расеі і сёньня ўжо многія кланяюцца Сталіну. Старшыня Дзяржаўнае Думы Расеі Барыс Грызлоў, адказваючы 21 сьнежня 2004 году на пытаньні журналістаў з нагоды дня нараджэньня Сталіна, зазначыў: “Гістарычныя адрэзкі часу па меры таго, як мы іх адмерваем, многае зьмяняюць у разуменьні мінулага. Зьмяняюцца і адносіны да гэтага незвычайнага чалавека”.
Відавочна, выхад у сьвет кнігі “Сталину, Европа, поклонись” — зусім не выпадковасьць. Вельмі шырока падобная літаратура прадаецца ў Маскве. У Беларусі выбар такой літаратуры больш сьціплы. Перад нашай гутаркай я зазірнуў у кнігарню і пабачыў толькі адну падобную апалягетычную кніжку — “Эпоха Сталина: события и люди. Энциклопедия”. Але агульнае поле спажываньня нэасталінскай літаратуры ў Беларусі і Расеі актыўна фармуецца.
Праўда, мне падаецца, што палітычна-псыхалягічныя прычыны зьяўленьня падобных кніжак ў Расеі і Беларусі не зусім аднолькавыя. Расея шукае сябе як новую імпэрыю ў варунках, калі ўсё вакол яе развальваецца. Разгубленай і азлобленай частцы расейскай эліты патрэбны сымбаль, які можа ўвасабляць новы імпэрскі праект. У Беларусі ж, як мне ўяўляецца, пэўная частка ідэолягаў прымерваецца, як ва ўмовах ізаляцыі і неспрыяльнага зьнешняга акружэньня могуць быць дзейснымі аўтарытарныя мэтады кіраваньня, і да якой ступені гэтыя мэтады можна выкарыстоўваць”.
(Скобла: ) “Калі прыслухацца да Грызлова, то і на сталінскі тэрор ды рэпрэсіі трэба паглядзець з другіх пазыцыяў. Як гучыць у кнізе гэтая тэма?”
(Дзярновіч: ) “Яе складальнікі некарэктна выкарыстоўваюць інфармацыю. Вось цытата (с. 129): “У 1938 годзе па артыкулах “контрарэвалюцыйныя злачынствы” НКВД было арыштавана 52 372 чалавек. Пры разглядзе іх справаў у судовых органах асуджаныя былі 2731 чалавек, зь іх расстраляна 89 чалавек і 49 641 чалавек апраўданыя”. Але яшчэ ў канцы 1920-х гадоў судовая савецкая сыстэма пачала не спраўляцца з валам рэпрэсіўных справаў. Выхад быў знойдзены ў скарачэньні самой судовай практыкі, пашырыліся пазасудовыя функцыі карных органаў. Са стварэньнем НКВД СССР у 1934 годзе была створаная Асобная нарада, якой прадаставілі права “прымяняць у адміністрацыйным парадку ссылку, заключэньне ў папраўча-працоўныя лягеры на тэрмін да пяці гадоў і высылку па-за межы Саюзу ССР”.
Фактычна, Асобная нарада — гэта завочны адміністрацыйны суд органаў дзяржбясьпекі. Сьледчыя органы дзяржбясьпекі накіроўвалі ў Асобную нараду тыя справы, па якіх нават савецкі суд паводле фармальных меркаваньняў ня мог вынесьці абвінавачаньня. Менавіта ў пазасудовым парадку з прымяненьнем найвышэйшай меры пакараньня, паводле прапановы сакратара ЦК ВКП(б) Л. Кагановіча, разглядаліся справы асобаў, якіх абвінавачвалі ў палітычных злачынствах. Але і гэтая практыка была “ўдасканаленая” — паводле прапановы тагачаснага старшыні СНК СССР В. Молатава пакараньні пачалі праводзіцца па сьпісах.
Ня так даўно сталі вядомыя гэтак званыя “сталінскія сьпісы” — сьпісы людзей, рэпрэсаваных паводле асабістай санкцыі Іосіфа Сталіна і ягоных найбліжэйшых паплечнікаў. У пераважнай большасьці выпадкаў гэтыя людзі былі расстраляныя. Упершыню гэтыя сьпісы апублікаваныя ў 2002 годзе на CD, падрыхтаваным маскоўскім таварыствам “Мэмарыял”. Сьпісы, што захаваліся ў Архіве Прэзыдэнта Расейскае Фэдэрацыі, адносяцца да 1936—1938 гадоў, калі падобная практыка выкарыстоўвалася найчасьцей. На сёньня вядомыя 383 такіх сьпісы — а гэта 44 з паловай тысячы імёнаў. На многіх зь іх маюцца асабістыя рэзалюцыі Сталіна, што зьяўляецца прамым доказам удзелу апошняга ў масавых рэпрэсіях і цалкам абвяргае вэрсію пра тое, што кіраўнік савецкай сыстэмы мог ня ведаць пра прынцыпы функцыяваньня машыны тэрору”.
(Гардзіенка: ) “Публіцыст Яўген Вжэсінскі (падобна на псэўданім), у прадмове да кнігі піша: “Тут згадваецца калектывізацыя. Колькі спэкуляцыяў, злоснай крытыкі ўлады зьвязана з адным гэтым тэрмінам. Так, яна праходзіла балюча, не без сур’ёзных перагібаў і памылак у мэтадах і тэмпах”. Што маецца на ўвазе пад “памылкамі ў мэтадах і тэмпах”? 250 тысяч беларускіх сялянаў, выселеных у Сібір і на Поўнач?
Тое самае тычыць і палітычных рэпрэсіяў. Прачытаўшы кнігу, можна зрабіць выснову, што ва ўсім вінаваты Яжоў, які тварыў самавольствы за сьпіной Сталіна. У кнізе падвяргаецца сумневу лічба рэпрэсаваных, названая гэтак званай “хрушчоўскай” камісіяй — 3 мільёны чалавек. Хоць насамрэч пазьней гэтая лічба была “ўдакладненая” — у СССР ад сталінскіх рэпрэсіяў пацярпела ад 10 да 30 мільёнаў чалавек. Аднак складальнік кнігі Юры Гумянюк (таксама падобна на псэўданім) ня хоча гэтага заўважаць. Прасьцей давесьці, што з арыштам Яжова ў 1938 годзе рэпрэсіўная машына збавіла абароты, былі перагледжаны справы многіх людзей, пра што нібыта дбаў і хадайнічаў сам Сталін.
Але ж захаваліся дакумэнты, прыкладам, перапіска Сталіна і народнага камісара ўнутраных спраў Яжова”. “Таварыш Сталін, пасылаю Вам для пацьверджаньня чатыры сьпісы зь імёнамі людзей, чые справы знаходзяцца ў Ваеннай калегіі. Сьпіс першы — агульны; сьпіс другі — былыя ваеннаслужачыя; сьпіс трэці — былыя супрацоўнікі НКУС, сьпіс чацьверты — жонкі былых ворагаў народу”. На сьпісах подпіс: “Зацьвярджаю. І. Сталін”. І ўласнаручны подпіс Сталіна ёсьць больш чым на 400 сьпісах, у пэрыяд з 1937 па 1939 гады, паводле якіх расстраляна больш за 44 тысячы чалавек. Карыстаючыся сучаснай фразэалёгіяй, Іосіф Вісарыёнавіч сёньня быў бы найлепшым падарункам для Гаагскага трыбуналу і ейнага генэральнага пракурора Карлы дэль Понтэ. Харвацкі генэрал Антэ Гатовіна — проста дзіцё ў параўнаньні зь ім. Гімлер калі будаваў канцлягеры, браў за ўзор сталінскія. Праўда, немцы больш удасканалі мэтады зьнішчэньня людзей”.
(Скобла: ) “Не магу не адзначыць, што, на сваё зьдзіўленьне, напаткаў у кнізе некалькі малавядомых дакумэнтаў, якія дапамагаюць прыцьміць німб на галавой Сталіна. Вось, напрыклад, ліст з прапановамі Сталіна кіраўнікам Нямеччыны:
“З 5 траўня 1942 г., пачынаючы з 6 гадзінаў, па ўсёй лініі фронту спыніць баявыя дзеяньні. Абвесьціць замірэньне да 1 жніўня 1942 г. да 18 гадзінаў.
Пасьля перадысьлякацыі Узброеныя сілы СССР да канца 1943 г. будуць гатовыя распачаць ваенныя дзеяньні супольна зь нямецкімі ўзброенымі сіламі супраць Вялікай Брытаніі і ЗША.
СССР будзе гатовы разгледзець умовы пра абвешчаньне міру паміж нашымі краінамі і зьвінаваціць у распальваньні вайны міжнароднае габрэйства ў асобе Вялікай Брытаніі і ЗША і цягам 1943—1944 гг. весьці сумесныя наступальныя дзеяньні ў мэтах перападзелу ўсясьветнай прасторы.
Вярхоўны Галоўнакамандуючы Саюзу ССР Сталін. Масква, Крэмль, 19 лютага 1942 г.”.
(Скобла: ) “Два дыктатары грызьліся міжсобку і адначасова дзялілі сьвет, як гэта яны спрабавалі зрабіць у 1939-м… А вось адказ кіраўніцтва Нямеччыны ў пераказе першага намесьніка народнага камісара ўнутраных справаў СССР Мяркулава:
“27 лютага 1942 г. Таварышу Сталіну Рапарт
Урад СССР павінен без прамаруджаньня скончыць з габрэйствам, дзеля гэтага мы павінны адсяліць усіх габрэяў у раён Далёкай Поўначы, ізаляваць, а затым цалкам зьнішчыць. Пытаньнямі знішчэньня і ўтылізацыі трупаў габрэйскага насельніцтва будуць займацца самі габрэі. (…)
Калі СССР пагодзіцца, нямецкае камандаваньне на знак такіх пераменаў будзе гатовае памяняць колер свастыкі на дзяржаўным сьцягу з чорнага на чырвоны”.
(Скобла: ) “Вось такая пазыцыя Нямеччыны. Чытаеш гэтыя дакумэнты і разумееш, што гісторыя сьвету магла тады, у 1940-я гады, зрабіць нечаканы паварот і стаць гісторыяй дзьвюх імпэрыяў — савецкай і нямецкай. Чаму ўсё ж гэтага не адбылося, што перашкодзіла дамовіцца?”
(Гардзіенка: ) “Галоўнай перашкодай было тое, што ў 1942 годзе Гітлер ужо бачыў сябе ў Маскве…”
(Скобла: ) “А Сталін сябе ў Бэрліне”.
(Гардзіенка: ) “Ну, гэта трохі пазьней. Працытаваным дакумэнтам я б не надаваў вялікае ўвагі. Такія рэаліі ваеннага часу — калі краіна церпіць паразу, то хапаецца за любую саломінку, абы зрабіць перадышку. У спорце гэта завецца таймаўт. Кутузаў узяў таймаўт і аддаў французам Маскву. Я ня думаю, што пры Гітлеры ў 1942 годзе перамовы былі рэальныя. Ён страціў пачуцьцё рэальнасьці і, падбухтораны прыдворнымі астролягамі, летуцеў пра Маскву. Аналягічная сытуацыя настала ўлетку 1944 году, калі стала ясна, што Нямеччына прайграе вайну. Цяпер ужо Гітлер хапаўся за любую саломінку, а Сталін не ішоў ні на якія кампрамісы. Так што падобныя дакумэнты — гэта проста “рабочыя моманты” любой вайны”.
(Скобла: ) “Мне ўсё не ідуць з галавы словы Чэрчыля пра Сталіна-палкаводца. І — адразу прыгадваецца апублікаваны ў кнізе сталінскі загад №227 — пра гэтак званыя “загранатрады”. Палкаводзец, які прымушае сваіх забіваць сваіх, ці заслугоўвае ляўраў?”
(Гардзіенка: ) “Загад №227 — адзін з самых злачынных загадаў, якое ведала чалавецтва ў ХХ стагодзьдзі. Ён нават надрукаваны ўпершыню быў толькі ў 1988 годзе. За першыя два месяцы пасьля загаду былі сфармаваныя 193 “заградатрады”, па 200 чалавек кожны. Яны за два месяцы затрымалі 140 тысяч вайскоўцаў, зь іх арыштавалі каля 4 тысячы і расстралялі 1189 чалавек. Уводзіліся і штрафбаты, палажэньне аб іх зацьвердзіў маршал Жукаў. Прычым, у штрафбаты траплялі і вязьні, каб выкупіць свае грахі крывёй. У 1942—1943 гадах у штрафбаты былі накіраваныя 157 тысяч вязьняў. Безумоўна, ні пра якія ўзнагароды не вялося. Яны былі пазбаўлены права на іх. А з камандзіраў у гэтых штрафпадразьдзяленьнях здымалася ўсякая адказнасьць у дачыненьні да ваеннаслужачых. Шанцаў выжыць у такіх батальёнаў амаль не было. За вайну праз іх прайшло каля 440 тысяч чалавек. А быў жа яшчэ загад № 270 пра “барацьбу з трусамі і ўмацаваньне дысцыпліны”, дзе ўсе вайскоўцы, што трапілі ў палон, абвяшчаліся здраднікамі. Той жа Жукаў, па сьведчаньнях сучасьнікаў, прапаноўваў расстрэльваць сем’і ваеннаслужачых, што трапілі ў палон. Нездарма генэрал Эйзэнгаўэр, будучы прэзыдэнт ЗША, паглядзеўшы на ваенную тактыку Жукава, зазначыў, што яго б у ЗША аддалі пад суд, настолькі быў вялікі адсотак загінулых пад яго камандай. А сёньня ў Беларусі зьбіраюцца ставіць помнік Жукаву!”
(Скобла: ) “Паколькі ў кнізе зьмешчаныя і вершы Сталіна, давайце пагаворым і пра Сталіна-паэта. Я папрасіў адрэцэнзаваць сталінскую паэзію кандыдата філялёгіі Аляксандра Фядуту. Аляксандар, яшчэ ў 1920 годзе Сталін у адной з анкетаў у графе “прафэсія” напісаў: “пісьменьнік”. Што вы можаце сказаць пра яго літаратурныя творы?”
(Аляксандар Фядута: ) “Дарэчы, я ўпершыню ад вас даведаўся, што Сталін так пісаў у анкеце. Але наўрад ці ведаюць слухачы Радыё Свабода пра гэткі факт: два гады таму ў Маскве выйшла кніга вядомага літаратуразнаўцы Міхаіла Вайскопфа “Пісьменьнік Сталін”. І прачытаўшы яе, я зразумеў, што Сталін зьяўляўся выдатным публіцыстам. Па яго артыкулах, па яго выступах можна вывучаць палітычную рыторыку, і гэтая палітычная рыторыка не зьмяняецца з часам. Калі мы сёньня слухаем, што гаворыць Пуцін, то ягоныя прамовы будуюцца па тых жа законах, што і сталінскія. Што тычыцца тых вершаў, якія Сталін пісаў у юнацтве, то яны вельмі слабыя. Трэба ведаць, што грузінская паэзія вельмі багатая. І былі знакамітыя паэты, якім Сталін ня мог не насьледаваць, а ён вельмі добра ведаў грузінскую літаратуру. Ён ведаў вершы і Ніколаза Бараташвілі, і Аляксандра Чаўчавадзэ, і Грыгора Арбеліяні, і Важа Пшавела. І на яго ўласных вершах заўважаецца значны ўплыў Пшавелы — гэта несумненна.
Вершы Сталіна эпігонскія, яны складаюцца з тых вобразаў, якія ўжо былі і ў пералічаных вышэй паэтаў. Ён выкарыстоўвае іх, як вучань, які спрабуе складваць з гатовых фармулёвак нейкую сыстэму. І — нічога не атрымліваецца. І калі параўноваць Сталіна зь іншым дыктатарам і пісьменьнікам Мао Цзэдунам… А Мао ганарыўся тым, што ён быў паэтам, уключаў свае вершы ў зборы твораў, і яны перакладаліся на асноўныя мовы сьвету. Сталін жа рабіў выгляд, што ягоныя вершы як бы не ягоныя, а вершы сэмінарыста Іосіфа Джугашвілі, а кіраўнік Савецкага Саюзу Сталін ня можа пісаць вершы, у яго іншая місія”.
(Скобла: ) “У кнізе зьмешчаныя яшчэ і вершы, прысьвечаныя Сталіну. А як вы іх ацэньваеце?”
(Фядута: ) “Гэта вершы нікому не вядомых паэтаў, іх імёны нічога ня скажуць нашым слухачам. Гэтыя творы яшчэ слабейшыя, чым вершы Сталіна. Але сталінскія вершы — яны ўсё ж вершы, а не рыфмаваная проза. У іх ёсьць, напрыклад, ружа, стары чалавек, які ідзе ад хаты да хаты і нясе паходню са сьвятлом мудрасьці і г.д. Усё гэта вядомы арсэнал рамантычнай грузінскай лірыкі. У вершах пра Сталіна паэзіі няма. Акрамя хіба чатырохрадкоўя невядомага мне Віктара Поляка:
Опять багряницца листами Земельно-холодно и ржаво В могильных крапинах держава, Как вождь, побитый оспой, Сталин.
Але я мушу сказаць, што працытаваныя радкі — гэта карыкатура на дзяржаву “ў магільных крапінах”, і на самога правадыра, “пабітага воспай”. Сталін за гэтыя чатыры радкі адправіў бы аўтара на Калыму альбо на Салаўкі. Такіх вершаў Сталін не выбачаў нават Мандэльштаму”.
(Скобла: ) “Падзякуем нашаму літаратурнаму экспэрту Аляксандру Фядуту і вернемся ў студыю. Сучасныя апалягеты Сталіна самі не адчуваюць, як даводзяць сытуацыю да абсурду. Бо ў кнізе камуніст Сталін выступае ледзь не прыхільнікам праваслаўя. Хіба ж ён даваў нейкія падставы і для падобных сьцьверджаньняў?”
(Гардзіенка: ) “Гэты тэзіс таксама не вытрымлівае ніякае крытыкі. Тое, што пачалося пры Леніну, пасьпяхова было скончана пры Сталіну — зачыняліся цэрквы, арыштоўваліся япіскапы, сьвятары, шараговыя ўдзельнікі рэлігійных аб’яднаньняў. Са 163 праваслаўных япіскапаў, што жылі ў 1930 годзе ў СССР, пазьней засталіся толькі 12. Тое ж самае тварылася і ў Беларусі: былі арыштаваныя, а пазьней зьнішчаныя ініцыятары стварэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на чале зь Мельхісэдэкам, зачыняліся і разбураліся цэрквы. Толькі цягам 1930 году “на просьбу працоўных” у Беларусі былі зачыненыя 573 цэрквы. У 1936 годзе была зачыненая 1371 царква, засталося ўсяго 74 храмы. А да вайны ва Ўсходняй Беларусі не засталося ніводнай! Ня думаю, што Сталін пра гэта ня ведаў. У таталітарнай дзяржаве нічога бязь ведама кіраўніка не адбываецца. Рэпрэсіі супраць царквы былі настолькі маштабныя, што немцы ў 1941 годзе зрабілі царкву сваёй казырнай картай”.
(Скобла: ) “Як мы ўжо згадвалі, паводле інфармацыі выдавецтва “ФІА-Інфарм”, большая частка кнігі “Сталину, Европа, поклонись” паехала ў Расею. Апрача таго, што кніга выдавалася ў Беларусі, які яшчэ беларускі сьлед ёсьць на яе старонках?”
(Дзярновіч: ) “У кнізе прысутнічаюць беларускія аўтары. Але, калі не лічыць некаторых ананімных уставак, гэта ўсё перадрукі з ранейшых выданьняў. Напрыклад, у кнізе зьмешчаны ўрывак з кніжкі Адама Залескага “И. В. Сталин и коварство его политических противников”, якая выйшла з друку ў 2002 годзе. У ёй утрымліваюцца самыя цемрашальскія ідэі, прыкладам, сьцьвярджаецца, што расказваць анэкдоты пра кіраўнікоў савецкай улады — гэта дзяржаўнае злачынства, якое заслугоўвае самага суровага пакараньня. Ужо ў кніжцы Залескага заўважная тэндэнцыя абяліць Сталіна, бо той, маўляў, “многага ня ведаў пра ход палітычных рэпрэсіяў”, яго нібыта ўвесь час падманвалі. У кнізе “Сталину, Европа, поклонись” зьмешчаны таксама цалкам апалягетычны тэкст сакратара ЦК КПБ, доктара філязофіі Валерыя Драко “Цана барацьбы — перамога”. Я мяркую, што зьяўленьне кнігі “Сталину, Европа, поклонись” не зьяўляецца выпадковасьцю. Падобныя кніжкі мусіць стаць цаглінкамі ў падмурак грамадзкай рэабілітацыі Сталіна, якая рыхтуецца на расейска-беларускай палітычнай прасторы”.