Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы – у Эўрапарлямэнце


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Эўрапейскі парлямэнт на запрашэньне сьпікера Янаша Анышкевіча прыехала група прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў зь Беларусі. Таксама сёньня ў Эўрапарлямэнце адкрылася выстава "Грамадзянская Беларусь". У Брусэлі знаходзіцца наш карэспандэнт.

У Брусэлі сёньня сонечнае надвор''е, амаль 20 градусаў цяпла. Беларускую дэлегацыю прывітала сапраўдная вясна. Сёньня беларусы сустрэліся зь віцэ-сьпікерам Янашам Анышкевічам. Спадар Анышкевіч пазнаёміў гасьцей з тым, што робіць цяпер Эўрапарлямэнт у пытаньні Беларусі. Сярод іншага, Янаш Анышкевіч выказаў занепакоенасьць новым законам пра СМІ, які мае ўхваліць беларуская палата прадстаўнікоў. У сваю чаргу, беларусы падзякавалі сьпікеру і дэпутатам за тую рэзалюцыю, якую нядаўна прыняў Эўрапейскі парлямэнт. Пасьля сустрэчы зь віцэ-сьпікерам беларуская дэлегацыя мела сустрэчы яшчэ зь некалькімі эўрапарлямэнтарыямі, якія цікавяцца Беларусьсю.

Сёньня ж у будынку Эўрапарлямэнту адкрылася фотавыстава "Грамадзянская Беларусь".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG