Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Rzeczpospolita”: “Беларусь канфіскоўвае грузавікі”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Беларусь канфіскоўвае грузавікі” – такі загаловак мае вялікі артыкул у сёньняшнім нумары аўтарытэтнага польскага штодзёньніка “Rzeczpospolita”, дзе гаворыцца пра тое, што беларускія мытнікі канфіскоўваюць тавар і аўтамабілі замежных перавозчыкаў за любыя, нават самыя дробныя парушэньні.

“Rzeczpospolita” піша, што транспартныя фірмы, якія накіроўваюць свае грузавікі праз Беларусь павінны браць пад увагу тое, што некалькі пачкаў цыгарэтаў ці каністра з палівам могуць стаць прычынай арышту аўтамабіля і перадачы справы ў суд. Суд аўтаматычна вырашае канфіскаваць грузавік, на які адразу знаходзіцца мясцовы пакупнік.

“Змаганьне за вяртаньне страчаных тавараў у беларускім судзе ня мае сэнсу– іх амаль адразу перадаюць дзяржаве ці мясцовым прадпрымальнікам, а справа разглядаецца вельмі хутка. Што праўда, прадстаўнікоў польскіх транспартных фірмаў выклікаюць у гарадзенскі суд, але калі яны туды прыяжджаюць, дык аказваецца, што вырак ужо быў абвешчаны ўчора ці некалькі гадзінаў таму. Нярэдка ўсе доказы віны – гэта пратакол, складзены мытнікам, дзе ёсьць і подпіс кіроўцы – ён не разумее, пра што там вядзецца, і думае, што калі падпіша, дык паедзе далей, а насамрэч падпісвае сабе вырак”, адзначае “Rzeczpospolita”.

Штодзёньнік адзначае, што нават калі суд і вырашыць зьвярнуць арыштаваныя тавары ці грузавік, мытнікі і так іх не вяртаюць, спасылаючыся на права да абскарджваньня ў неакрэсьленым тэрміне.

“Між тым, беларускія ўлады не пераймаюцца пратэстамі з Польшчы і Расеі – галоўнае, што мытнікі далі летась у дзяржаўны бюджэт больш за мільярд даляраў”, піша “Rzeczpospolita”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG