Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарка вёскі Яглевічы трымае галадоўку, пратэстуе супраць дзеяньняў міліцыі


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Жыхарка вёскі Яглевічы Івацэвіцкага раёну Валянціна Налівайка трымае галадоўку. Яна пратэстуе супраць перасьледу з боку супрацоўнікаў міліцыі. Ніякай рэакцыі мясцовых уладаў на гэты крок адчаю 39-гадовай жанчыны пакуль няма.

Валянціна Налівайка працуе ў Яглевічах загадчыцай камбінату бытавога абслугоўваньня. Паводле ейных словаў, галадоўку яна распачала 18 студзеня. Нагодай стаўся канфлікт зь мясцовымі супрацоўнікамі міліцыі, які цягнецца ўжо два гады. Спадарыня Налівайка лічыць, што міліцыянты ў свой час адмовіліся распачынаць справу паводле крадзяжу грошай зь ейнай кватэры.

Апошнім штуршком да галадоўкі Валянціна Налівайка называе пазбаўленьне яе правоў на кіраваньне аўтамабілем — нібыта за знаходжаньне за рулём у нецьвярозым стане. Жанчына кажа, што ніякай экспэртызы на гэты конт яна не праходзіла і справу сфальсыфікавалі івацэвіцкія міліцыянты.

Аб прычынах, якія вымусілі яе распачаць галадоўку, спадарыня Налівайка паінфармавала кіраўніцтва раёну, але ніякай рэакцыі на свой зварот пакуль не дачакалася.

(Налівайка: ) “Я ня ведаю, як выйсьці з гэтага становішча. Паўсюдна зачыняюцца дзьверы. Куды ні зьвярталася — у райвыканкам, пракуратуру, раённы шпіталь, ніхто мне не дапамог і ніхто не телефануе. Яны лічаць, што гэта ўсё жарт. Я прашу проста дапамогі. Абараніце мяне. Калі супрацоўнікі міліцыі парушаюць закон, дык я ня ведаю, куды далей мне зьвяртацца”.

Валянціна Налівайка адзінаццаты дзень трымае галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG