Сёньня адна з падпісантаў Акту аб незалежнасьці Раса Юкнявічэне ў часе ўрачыстага паседжаньня Сойму, заявіла што “Днём перамогі” пасьля дзьвух – нацысцкай і савецкай акупацыяў у Літве трэба лічыць 13 студзеня.
Пасьля прыняцьця парлямантам Літвы Дэклярацыі пра дзяржаўную незалежнасьць кіраўніцтва СССР вырашыла ўтрымаць Літву пры дапамозе вайсковай сілы. Уначы з 12 на 13 студзеня 1991 году савецкія вайскоўцы захапілі стратэгічна важныя аб`екты ў Вільні. У выніку загінулі і былі параненыя людзі, якія выйшлі супраць савецкіх танкаў. Незалежнасьць Літвы, аднак, была абароненая.
Тагачасныя падзеі атрымалі назву сьпеўнай літоўскай рэвалюцыі. Змагараў за незалежнасьць Літвы у той час падтрымалі і сябры БНФ, якія рызыкавалі жыцьцём разам з іншымі удзельнікамі абароны літоўскага парляманту.
Паводле цяперашніх зьвестак, загінулі 14 чалавек і былі параненыя болей за 1000. Сьледзтва ў справе пра студзеньскія падзеі працягвалася каля шасьці гадоў.
Галоўнымі вінаватымі ў спробе гвалтоўнага захаваньня ў Літве акупацыйнай савецкай улады былі прызнаныя былы першы сакратар Літоўскай кампартыі і яго намесьнік.
Адным з тых, хто абвінавачваецца ў забойстве людзей у студзені 1991 году - зьяўляецца колішні намесьнік міністра абароны Беларусі генэрал-лейтэнант Уладзімер Усхопчык.
Ён узначальваў Віленскі гарнізон у часе падзеяў 13 студзеня 1991 году, калі падчас штурму тэлевежы і парляманту ў Вільні загінулі людзі. Ад 1994 году генэральная пракуратура Літвы дамагаецца выдачы генэрала Ўсхопчыка. Яго абвінавачваюць у шэрагу крымінальных злачынстваў, зьвязаных са спробаю замаху на незалежнасьць Літоўскай рэспублікі, а таксама ў тым, што ён прымаў удзел у забойствах грамадзянаў Літвы й нанясеньні ім цяжкіх цялесных пашкоджаньняў у часе разгону мірных дэманстрацыяў у Вільні.
Адзін зь лідэраў руху “Саюдзіс”, тагачасны старшыня Вярхоўнай Рады Літвы Вітаўтас Ландзбэргіс, мае запіс тэлефонных размоваў з Усхопчыкам, які у студзені 1991 году тэлефанаваў з пагрозай ужыць сілу. В. Ландзбэргіс, ня раз заяўляў, што “генэрал Усхопчык быў актыўным удзельнікам студзеньскіх падзеяў, ён кіраваў Віленскім гарнізонам, і згодна зь ягоным загадам танкі й браневікі пайшлі на бяззбройных людзей.”