Справа ў тым, што ў блізкім часе ў Беларусі распачнецца рэалізацыя праекту Глябальнага фонду ў справе прадухіленьня ВІЧ-СНІД, сухотаў і малярыі. На першыя два гады рэалізацыі гэтага праекту выдаткавана 6, 8 мільёнаў даляраў, і гэта дазволіць істотна зьнізіць кошт лячэньня хворых на ВІЧ-інфэкцыю.
Паводле загадчыцы аддзела прафіляктыкі СНІД Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Ліліі Мялешкі, у 2001 годзе лячэньне за кошт дзяржавы атрымлівалі толькі тры хворыя зь ВІЧ-інфэкцыяй, і гэта каштавала дзяржаве больш за 10 тысячаў далараў на кожнага. Сёлета кошт прэпаратаў для лячэньня ВІЧ-пазытыўных хворых амаль удвая меншы – 5 600 даляраў на год. Але гэта таксама шмат. Плянуецца, што з рэалізацыяй праекту Глябальнага фонду кошт прэпаратаў у блізкім часе паменшыцца да 2 тысячаў даляраў, а ў 2008 годзе дасягне 500-600 даляраў на год.
Вось што распавяла Радыё Свабода загадчыца аддзяленьнем кансультатыўнай і псыхасацыяльнай дапамогі інфікаваным ВІЧ/СНІД Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Ларыса Касінская:
(Касінская: ) “Колькасьць людзей, якія маюць патрэбу ў лячэньні, павялічваецца. Таму што ад пачатку эпідэміі прайшло 20 гадоў. Тыя, хто былі ў бессымптомнай стадыі, ужо пачалі перахадзіць у клінічную стадыю. Сёлета ў нас была прызначана лячэньне 58 хворым, але зь іх рэальна атрымліваюць прэпараты 47 чалавек, таму што нехта адмовіўся, нехта памёр”.
Апроч таго, што хворыя на ВІЧ-інфэкцыю маюць патрэбу ў адпаведных прэпаратах, ім неабходная і гэтак званая сацыяльная рэабілітацыя. Чалавеку, які атрымаў пазытыўны аналіз на ВІЧ-інфэкцыю, найперш патрэбна, каб нехта падтрымаў яго. Як правіла, такія людзі аказваюцца ў сацыяльнай ізаляцыі.
У Беларусі дзейнічае арганізацыя “Пазытыўны рух”, якая якраз і дапамагае адаптавацца ў грамадзтве хворым на ВІЧ-інфэкцыю. Гаворыць кіраўніца гэтай арганізацыі Натальля Каржаева:
(Каржаева: ) “Мы спрабуем працаваць, спрабуем дапамагчы людзям, у першую чаргу даем ім магчымасьць мець стасункі з такімі ж як яны ВІЧ-пазытыўнымі людзьмі, адчуваць сябе не самотным, адчуць сябе патрэбным, адчуць, што жыцьцё працягваецца, дапамагчы прыняць дыягназ і працягваць жыць”.
Арганізацыя “Пазытыўны рух” стала дапамагае каля 50 ВІЧ-пазытыўным людзям. Усяго па падтрымку ў арганізацыю зьвярталіся ўжо каля 250 чалавек.
Паводле апошніх дадзеных усяго ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 6 тысячаў 116 ВІЧ-пазытыўных. Сёлета было выяўлена 102 выпадкі заражэньня ВІЧ-інфэкцыяй. Большасьць інфікаваных – гэта моладзь ва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў, і 75 адсоткаў інфікаваных – мужчыны. Асноўнай прычынай заражэньня застаецца ўжываньне наркотыкаў празь ін’екцыі, аднак ў апошні час адзначаецца рост інфікаваньня людзей у выніку сэксуальных кантактаў.