Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы правялі пікет каля палацу ў Гаазе, дзе Пуцін сустракаўся з кіраўніцтвам Эўразьвязу


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Гаазе, каля палацу, дзе адбываецца саміт “Расея-Эўразьвяз” адбыўся пікет беларусаў супраць падтрымкі Расеяй афіцыйнага Менску. Беларусы таксама ўзялі ўдзел у акцыі ўкраінцаў каля будынку Эўразьвязу ў Брусэлі.

Каля 10 беларускіх эмігрантаў з Бэльгіі й Галяндыі, да якіх далучылася і жонка зьніклага тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага Сьвятлана, цягам гадзіны пратэставалі супраць падтрымкі Пуціным менскіх уладаў.

Пікет адбываўся каля галоўнага ўваходу ў палац Рыдэрзал, што ў Гаазе, дзе адбывалася сустрэча расейскага прэзыдэнта зь кіраўнікамі Эўразьвязу.

Прысутныя распаўсюджвалі ўлёткі з інфармацыяй пра зьнікненьні людзей у Беларусі, а таксама трымалі плякаты з надпісамі “Расея, хопіць падтрымліваць дыктатарскі рэжым”, “Пуцін падтрымлівае беларускага фюрэра”.

Гаворыць адзін з удзельнікаў пікету, каардынатар “Беларускай Уніі” Ігар Лазарчук:

(Лазарчук: ) “Потым паліцыя дазволіла нам зрабіць шэсьце вакол палаца. Наперадзе ішлі жанчыны зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Нашая акцыя мела вельмі вялікі розгалас – здымалі тэлекампаніі з розных краінаў”.

Апоўдні беларускія імігранты з Бэльгіі й Галяндыі далучыліся да украінцаў, якія ў Брусэлі наладзілі масавую акцыю ў падтрымку дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG