19 лістапада ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску быў выкліканы праваабаронца Алег Волчак — яшчэ адзін удзельнік прэсавай канфэрэнцыі, што адбылася месяц таму ў Маскве. Напярэдадні, як ужо паведамляла Беларуская Свабода, туды ж выклікалі журналіста Аляксандра Коктыша. Прадстаўнікі пракуратуры зацікавіліся некаторымі агучанымі на прэсавай канфэрэнцыі сьцьвярджэньнямі, якія, на іх думку, могуць парушаць Крымінальны кодэкс і цягнуць за сабой пакараньне да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Рэдактар аддзелу СНД і рэгіянальных праблемаў “Московского комсомольца” Алена Караткова лічыць, што ў Беларусі адбываецца тое, што немагчыма ў цывілізаваным сьвеце:
(Караткова: ) “Камэнтаваць сытуацыю цяжка, паколькі ва ўсім цывілізаваным сьвеце людзі маюць свае думкі й могуць іх адстойваць. Але ў Беларусі пра гэта размовы не ідзе. І таму вельмі цяжка зрабіць прававую ацэнку сытуацыі. Наколькі я разумею, ні юрыдычных правоў, ні правоў чалавека ў Беларусі цяпер не існуе. Ва ўлады ёсьць толькі свая задача — адстаяць уласныя погляды. І пры гэтым яна будзе прыбіраць з дарогі ўсіх, хто ўладзе перашкаджае.
Калі мы запрашалі людзей зь Беларусі на прэсавую канфэрэнцыю ў нашую газэту, то хацелі даць ім магчымасьць выказаць свае думкі, каб сьвет, у тым ліку, пачуў ня толькі грамадзяніна Лукашэнку, які рэгулярна гадзінамі выступае перад народам. Лукашэнка — гэта ня ўвесь беларускі народ. Ёсьць яшчэ й іншыя людзі, якія ў сваёй краіне за тое, што гавораць, могуць апынуцца пад судом. Гэта ўсё вельмі сумна”.
Я пацікавіўся ў спадарыні Каратковай, што зьбіраецца рабіць у гэтай справе рэдакцыя газэты “Московский комсомолец”. Мая суразмоўца адзначыла:
(Караткова: ) “Мы будзем сачыць за гэтым і далей”.