Цяпер на сайце віцебскай моладзевай суполкі “Сёмая грань”, створанай Вольгай Карач колькі гадоў таму, у адмысловым разьдзеле seventhside.org/election* зьмешчаная ўся гісторыя ейнага вылучэньня і парушэньняў з боку ўладаў.
Таксама там можна прачытаць і пра падзеі, якія адбываліся вакол спадарыні Карач з таго моманту, як яна абвясьціла пра сваё жаданьне балятавацца ў дэпутаты парлямэнту: пра правакацыйныя ўлёткі, распаўсюджаныя ў Віцебску, пра ператрус і затрыманьне сябра “Сёмае грані” Сьцяпана Цішуціна, пра тое, што Вольга Карач, дэпутатка Віцебскага гарсавету, з 2-га лістапада станецца беспрацоўнай і г.д.
Апрача аповядаў пра Вольгу Карач, на гэтай інтэрнэтнай старонцы можна пазнаёміцца і з матэрыяламі, прысьвечанымі іншым перадвыбарчым падзеям. Да прыкладу, там зьмешчаныя паведамленьні пра скасаваньне кандыдацкай рэгістрацыі Паўла Севярынца ды Ўладзіслава Токарава.
Падобнага вэбсайту, прысьвечанага выбарам ды рэфэрэндуму, у Віцебску дагэтуль не было. Таму, на думку Вольгі Карач, ён будзе вельмі карысным сродкам інфармаваньня, асабліва ў часе набліжэньня да 17-га кастрычніка, калі інтарэс да грамадзка-палітычных падзеяў у горадзе мае дасягнуць піку.
* - беларуская рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за зьмест зьнешніх вэб старонак, на якія падаюцца спасылкі