Нападнікі ўварваліся ў будынак каля 12-й гадзіны паводле менскага часу. Крыху раней яны захапілі міліцэйскі ГАЗ разам зь міліцыянтам і дзякуючы гэтаму без праблемаў праехалі праз кантрольныя пункты.
У часе захопу школы загінулі дзьве асобы – міліцыянт і нападнік – а каля 10 чалавек былі параненыя.
Чачэнскі аддзел складаецца з 15-17 асобаў, сярод якіх ёсьць жанчыны.
Некаторыя з чачэнскіх ваяўнікоў маюць на сабе гэтак званыя паясы шахідаў – гэта значыць, што яны абматаныя выбухоўкай і ў кожны момант могуць сябе ўзарваць.
Захопнікі кажуць, што замінавалі школу і заб''юць дваццаць закладнікаў за кожнага забітага зь іхнай групы.
Паводле расейскіх крыніцаў, напярэдадні 15 школьнікаў змаглі ўцячы з захопленай школы, іншыя крыніцы паведамляюць, што вучняў адпусьцілі самі чачэнцы.
Праз закладнікаў чачэнскія ваяўнікі перадалі свае патрабаваньні. Яны хочуць, каб былі вызваленыя ўдзельнікі чэрвеньскага нападу на Інгушэцію, а таксама правесьці перамовы з прэзыдэнтамі Паўночнай Асэтыі й Інгушэтыі.
Захопнікі заявілі, што будуць размаўляць толькі з доктарам Леанідам Рашалем, які быў пасярэднікам у часе захопу тэатру на Дуброўцы два гады таму.
Цяпер у Бэслан накіроўваюцца самалёты з антытэрарыстычнымі сіламі й лекарамі з Масквы.
Між тым міністар абароны Расеі, Сяргей Іваноў заявіў, што Расеі практычна абвешчаная вайна.
Учора жанчына-самагубца, як мяркуецца – чачэнская «чорная ўдава» – ўзарвала сябе каля станцыі мэтро ў Маскве – загінулі 11 чалавек, каля 40 – параненыя. А тыдзень таму амаль адначасова разьбіліся два расейскія самалёты, у якіх былі 90 чалавек.
Улады ў Расеі прызналі, што абедзьве авіякатастрофы адбыліся ў выніку тэрарыстычных замахаў.
Паводле расейскага навукоўца Андрэя Пянткоўскага, апошнія тэрарыстычныя замахі ў Расеі гэта вынік нягнуткай расейскай палітыкі ў Чачэніі, якая змушае ваяўнікоў далучацца да сусьветнай сеткі ісламскага тэрарызму.
(Пянткоўскі: ) “З аднаго боку трэба бязьлітасна ваяваць супраць глябальнага тэрарызму, а з другога – паказаць максымальную гнуткасьць у пошуку кампрамісу з той часткай чачэнскага супраціву, якая адмяжоўваецца ад тэрарызму і прапаноўвае нам мір на ўмовах, якія, можа, падаюцца нам непрымальнымі. Трэба весьці перамовы з Масхадавым, Закаевым, Ахмадавым ды іншымі. Гэта не саступка тэрарызму, а спроба ізаляваць глябальны тэрарызм”.